Зварот Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі з нагоды ўгодкаў Слуцкага паўстаньня

Гэтымі днямі беларусы  ва ўсім  сьвеце адзначаюць  угодкі Слуцкага  паўстаньня.У  1920  годзе  тысячыўзброеных  жыхароў Случчыны  выступілі супраць  бальшавіцкай акупацыі  Беларусі і  падтрымалі РадуБеларускай  Народнай Рэспублікі.  Паўстаньне было  жорстка падаўленае.  З нагоды  ўгодкаў Слуцкага  паўстаньня да  суайчыньнікаў зьвяртаецца Старшыня  Рады БНР  Івонка  Сурвілла.

Дарагія   Суродзічы,

Віншую Вас  з нашым  вялікім сьвятам,  Днём Памяці  Герояў Слуцкага  Збройнага Чыну,  якія  86  гадоў таму  пайшлі ахвяроўваць сваім  жыцьцём, каб  жыла  Бацькаўшчына.

Прашу  Вас  адзначыць Слуцкі  Збройны Чын,  як  гэта мы  робім  кожны год,  калі  не на  супольнай  урачыстай  акадэміі, дык  прынамсі хвілінай  маўчаньня кругом  сьвечкі ў  памяць  змагароў.

Хацела  б,  каб усе  мы  прыпомнілі адначасна  нашых сёлетніх  маладых герояў,  якія ў  сакавіку  месяцы паказалі  сьвету, што  яны  таксама гатовыя  змагацца за  волю  і  незалежнасьць Беларусі.  Падчас майго  падарожжа ў  Прыбалтыку і  Польшчу  ў кастрычніку месяцы  я  мела шчасьце  спаткаць некаторых  з гэтых  маладых герояў.  Так  як нашыя  Случчакі, яны  заслугоўваюць нашай  павагі і  ўдзячнасьці. Яны мяне  запэўнілі, што  ЯНЫ  дасягнуць волі  для  свайго народу.

Дык памажы імБожа!

ЖывеБеларусь!

ІвонкаСурвіла,  Старшыня Рады  Беларускай Народнай  Рэспублікі

MINISTER MACKAY CONDEMNS SENTENCING OF BELARUSIAN YOUTH ACTIVIST

The Honourable Peter MacKay, Minister of Foreign Affairs and Minister of the Atlantic Canada Opportunities Agency, today issued the following statement condemning the sentencing of Belarusian youth activist Zmicer Dashkevich:

�The Canadian government notes with deep dismay the Belarusian government�s continued disregard for human rights and democratic principles. The Belarusian judicial system has once again handed down an unreasonably harsh sentence, this time to youth activist Dmitry (Zmicer) Dashkevich for membership in an unregistered organization. Mr. Dashkevich�s determination to join pro-democracy forces in Belarus is a testament to the desire of young Belarusians to live in a free and fair society.

�The closed trial is further indication of the Lukashenko regime�s fundamental disregard for the basic principles of due process and the respect of human rights. Repeated calls from the international community to allow observation of the trial and access to the accused were all denied. I call on the Belarusian authorities to honour their commitments to fundamental human rights and basic norms of justice.�

For further information, media representatives may contact:
Foreign Affairs Media Relations Office
Foreign Affairs and International Trade Canada
613-995-1874
http://www.international.gc.ca

Навуковая канферэнцыя пра Беларусь у Аттаве

21 верасня у Аттаўскім універсітэце прайшла навуковая канферэнцыя �Беларусь сёння�. Яе арганізатарамі былі Міністэрства замежных спраў Канады і кафедра Украінскіх навук Аттаўскага універсітэта. Трэба адзначыць, што падобная канферэнцыя у сталіцы Канады праводзілася больш 30 гадоў таму назад.

Больш падрабязна

Купалле у Аттаве

Беларусы Аттавы сёлета упершыню святкавалі Купалле. Свята праходзіла на беразе маляўнічага возера Ньюкомб, што у 40 км на поўнач ад Аттавы. Бераг возера і прылеглая зямля з�яўляюцца уласнасцю Украінскай грэка-каталіцкай царквы Св. Іаана Красціцеля. Са шчырага дазволу нашых украінскіх сяброў мы мелі магчымасць правесці свята, адпачыць і паставіць намёты на прыватнай тэрыторыі. За што ім выказваем вялікую падзяку.

Падрабязна і больш фотаў глядзі тут

Дзе Купала начавала� ?

На беразе возера Манітувабінг, у нашым маляўнічым Слуцку, сёлета на Купальле сабралася даволі багата ўдзельнікаў ды гледачоў, пераважна моладзь. Ўся ваколіца гэтага далёкага ды паўзабытага (асабліва ўзімку) кутка Антарыйшчыны раптам ажыла. Хлопыцы й дзяўчаты ў ладных строях, вянкі з тутэйшага ліпеньскага разнаквецьця, прыгажуня-Купалінка, сапраўдная ведзьма...

Па традыцыі зладзілі вогнішча, вадзілі карагоды, спалілі ведзьму (Шкада, бо прыгожая была!).  Самыя сьмелыя скакалі праз агонь, ды не адзін раз.   Сьпевы ды гульні працягваліся яшчэ далёка за поўнач...

Больш фотаў глядзі тут

Сьвяткаваньне 25-га сакавіка ў Атаве

Беларусы Атавы правялі ўрачыстую вечарыну, прысьвечаную Дню Абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. 

 

У залі Атаўскай мэрыі сабралася каля 70 чалавек, каб са сьвяточным настроем выказаць сваю падтрымку ідэям незалежнай і дэмакратычнай Беларусі, якія былі абвешчаны ў далёкім 1918 годзе, але па сеняшні дзень застаюцца актуальнымі і нявырашанымі. З прывітальным словам выступіла спадарыня Івонка Сурвіла, якая павіншавала прысутных з   нашым  вялікім нацыянальным сьвятам - Днём  Волі. 

 

У сьвяткаваньні прынялі ўдзел госьці з Таронта на чале са Старшынёй Згуртаваньня Беларусаў Канады спадаром Зьмітерам Еляшэвічам, які шчыра павіншаваў усіх прысутных з гістарычным Беларускім сьвятамі. На сьвяткаваньні выступіла таксама Оttawa City Councillor спадарыня Maria McRay, якая выказала салідарнасьць з беларусамі, якія змагаюцца за незалежнае й дэмакратычнае жыццё. Апошнія падзеі на Беларусі вельмі актыўна абмярковываліся ўдзельнікамі сустрэчы.   

 

 

Аттава, сакавік 2006 года 


Прыемныя й шчырыя віншаваньні былі выказаны спадарыні Івонке Сурвіле, якой у красавіку гэтага году спаўняецца 70 год. Сьвяткаваньне ўпрыгожыў фальклёрны гурт 'Яваровыя людзі', які з вытанчаным густам сьпяваў беларускія народныя песьні. Вечарына завяршылася выкананьнем канадыйскага гімна 'О Canada' й беларускага 'Мы выйдзем шчыльнымі радамі'.


Больш фотаў глядзі тут

 

Пікет каля расейскага кансулату ў Таронта 2-га красавіка 2006

2-га красавіка 2006 году сябры Беларускага Згуртаваньня Канады правялі пікет каля расейскага кансулату ў Таронта супраць падтрымкі Расеяй цяперашняга беларускага дыктатарскага рэжыму.  

Больш падрабязна можна паглядзець тут...

Мітынг у Таронта прысьвечаны гадавіне утварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі

26 сакавіка на цэнтральнай плошчы канадзкага гораду Таронта перад гарадзкой управай адбыўся шматлюдны мітынг, прысвечаны 88-м угодкам БНР і ў знак пратэсту супраць гвалту і перасьледаў ў Беларусі. На ім выступілі старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, сакратар прэм�ер-міністра Канады Джэйсан Кэні, дэпутаты парлямэнту Борыс Вжэсьнеўскі і Пэгі Нэш, пісьменьніца Вольга Іпатава і іншыя.

�Мы ведаем, як цяжка давялося пераадольваць наступствы таталітарызму на Украіне, і мы будзем пераконваць нашых парламентароў больш увагі удзяляць такім жа працэсам у Беларусі� � сказаў Борыс Вжэснеўскі. 

Мітынг пачаўся гімнам �Мы выйдзем шчыльнымі радамі�, а закончыўся радкамі песьні �Магутны Божа�, якія спявалі ня толькі удзельнікі гурту �Яваровыя людзі� са Згуртаваньня беларусаў Канады, але і ўся плошча. Арганізатары мітынгу падрыхтавалі вялікія стэнды з фатакарткамі апошніх гвалтоўных дзеянняў улад Беларусі, каля якіх тоўпілася мноства людзей. �Мы з вамі, беларусы!� � гаварылі канадыйцы, што таксама прыйшлі на мітынг у падтрымку дэмакратыі ў краіне �апошняй дыктатуры ў Еўропе�.

Больш матэрыялаў можна паглядзець тут...

Рада Беларускае Народнае  Рэспублікі

Прэзыдыюм

Зварот да беларускага народу

Ад імя РадыБеларускай Народнай  Рэспублікі  віншую   вас  з   нашым  вялікім нацыянальным сьвятам,  нашым Днём  Волі,  днём 25  сакавіка  1918 году,  калі  беларускі народ  абвясьціў незалежнасьць сваёй  дзяржавы �  БНР.  Нашае нацыянальнае сьвята  амаль супала  сёлета з  прэзыдэнцкімі выбарамі  ў  Беларусі. Таму  я  вырашыла прысьвяціць увагу  страху, які  быў  ахапіў Беларусь  у  перадвыбарны час,  ды  які  вы так  гераічна перамагаеце. Хачу  зьвярнуцца  менавіта  дамаці  маладых людзей,  затрыманых на  Кастрычніцкай плошчы.  Хачу сказаць,  што я  захопленая вашымі  сынамі і  дочкамі!  Вы выгадавалі  герояў!

Усе  тыраніі, усе  дыктатуры абапіраюцца на  страх.  Страхам апраўдваюцца так  званыя  �моцныя� рэжымы,  бо ж,  маўляў, толькі  �моцны� правадыр  можаабараніць  народ ад  нутраных і  вонкавых  ворагаў. Калі  ж  ворагаў няма,  трэба  іх прыдумаць.Так  былі  прыдуманыя �страшны�  Захад, �агрэсіўная� Амэрыка,  дыйнайгоршыя  з найгоршых �  нашыя ўласныя  �нацыяналісты�.

У  адсутнасьці аб�ектыўнай  інфармацыі людзям  не  відаць, што  ўся  гэтая прапаганда,  якой прамываюцца іх  мазгі  адчасоў  Сталіна, ня  мае  іншай мэты,  як  зрабіць зь  іх  застрашаных нявольнікаў, якія  будуць працягваць  казаць, як  нашыя  дарагіябабулькі �  �абы вайны  не  было�. Тыран  Сталін укатрупіў  дваццаць мільёнаў  нявінных людзей  пад  тлумачэньнем, што  ёнзьнішчае  �ворагаўнароду�.

Новы  кандыдат на  гэтую  ролю, Аляксандар  Лукашэнка, які  трымае  ў сваіх  руках уладу  дзякуючы наступнікам Сталіна,  карыстаецца тымі  самымі  аргумэнтамі. Нават  назоў �бацька�,  які дыктатар  прысвоіў, сьведчыць  пра такія  намеры. Ён,  маўляў,  мусіць быць  жорсткім �бацькам�,  каб абараніць  �нашу Беларусь�  ад усіх  ворагаў, уключна  зь  яе дэмакратычнай апазыцыяй.

Жорсткасьць  гэтая  дазваляе  яму  гвалціць  абсалютна  ўсе  людзкія  правы  �  нават  тыя,  якімі  наш  народ  карыстаўся  яшчэ  ў  XVI  стагодзьдзі,  калі  ён  быў  адным  з  найбольш  цывілізаваных  народаў  Эўропы.  Сёньня  забараняецца  чытаць  вольную  прэсу,  канфіскуецца  выбарчы  матэрыял,  арыштоўваюцца патрыёты,  якія  змагаюцца не  за  ўладу,  а  за  лепшую  долю  свайго   народу,  забараняюцца  мітынгі  ыбаршчыкаў, канкурэнты  Лукашэнкі  не  дапускаюцца  да  СМІ  і   зьбіваюцца.

Дыктатар  спадзяецца,  што   застрашаны   люд   даверыць   яму   яшчэ   пяць   гадоў   улады  і  дазволіць яму закончыць сваё здрадніцкае жаданьне � адаць наш край у няволю. Гэта ўважаю  найбольшай  небясьпекай  для  будучыні  Беларусі.  Калі Лукашэнка здолее зьдзейсьніць сваю задуму �саюзу з Расеяй�, дзяржава нашая перастане існаваць, як яна перастала існаваць пасьля першага аншлюсу яе ў Расейскую Імпэрыю ў 1795 годзе.

Дарагія суродзічы,  Вы  маеце  права,  як  і  ўсе  людзі,  жыць  спакойна  і  шчасьліва  ў сваёй уласнай дзяржаве, бяз страху,  без тэрору. Вы маеце права працаваць самі на сябе,  на сваіх дзетак,  на сваіх  унукаў.  Вашыя суседз і прайшлі  ўжо шлях  да  нармальнага стану жыцьця.  Усе  яны  гатовыя  вам  дапамагчы. Адзін  толькі  сусед  вам  дабра  не жадае,  бо калі  б  жадаў,  не падтрымоўваў  бы дыктатара  Лукашэнку.

Дык паўтару  словы  папы  Яна  Паўла  �  НЯ  БОЙЦЕСЯ!

Не  давайце  нікому  адабраць  у  Вас  Ваш  голас.  Не  апускайце  рук.  Пакажыце  сьвету  сваю  чалавечую  годнасьць,  каб  Дзень  25-га  Сакавіка  стаўся  назаўсёды  усебеларускім  Днём  Волі.

Жыве  Беларусь!

Івонка  Сурвіла,
Старшыня  Рады БНР.

Канада,  24  сакавіка 2006 г.

Statement by the Prime Minister on the election in Belarus

March 22, 2006
Ottawa, Ontario
Prime Minister Stephen Harper today issued the following statement regarding the election in Belarus.

�In the view of the Government of Canada, the election in Belarus this past weekend was not free and fair.  Opposition workers and candidates were harassed and intimidated by the authorities during the campaign.

I am also very concerned by the Government�s harsh rhetoric against those who have the courage to come out to protest the results.  The Belarus Government must respect the rights of its people, including the right to demonstrate peacefully.

I am shocked that a dictatorial and abusive regime, such as this one can continue to exist in today�s Europe.  We will work with other free and democratic societies in developing our response to this situation.�

П. С. Мурзёнаk : БЕЛАРУСКАЯ СУБОТНЯЯ ШКОЛА Ў АТАВЕ

Прыехалі мы ў Канаду ў 2003 годзе да сваіх дзяцей і ўнукаў. Усё жыццё ў Беларусі адпрацавалі настаўнікамі. Я скончыў фізіка � матэматычны факультэт педагагічнага інстытута. За сваё працоўнае жыццё ў школе, апрача фізікі і матэматыкі, даводзілася весці розныя прадметы з-за недахопу настаўнікаў-спецыялістаў. Жонка мая, Даната Генрыхаўна, працавала настаўніцай пачатковых класаў і вяла ў школе танцавальны і харавы гурток. Працавалі ў базавай, 9-гадовай школе, дзе ўсе прадметы вяліся на беларускай мове.

Калі прыехалі ў Атаву, нам прапанавалі арганізаваць беларускую суботнюю школу,што мы і зрабілі ў лютым 2004 года. І, такім чынам, школа існуе ўжо трэцісезон. Вывучаем беларускую літаратуру, чытаем паэмы класікаў беларускай літаратуры Я. Коласа і Я. Купалы, творы В.Быкава і Ў. Караткевіча і другіх беларускіх паэтаў і празаікаў, каб не забыць роднай мовы. Я займаюся таксама матэматыкай і фізікай з вучнямі старэйшых класаў. Па матэматыцы і фізіцы маем многа цікавай \ займальнай\ літаратуры, якую вучні вельмі любяць. Многа рашаем цікавых задач, галаваломак, матэматычных фокусаў. Самае галоўнае � удзяляем многа ўвагі перш за ўсё школьнаму курсу матэматыкі, што дазваляе вучням упэўнена спраўляцца з кантрольнымі работамі ў школе.

Даната Генрыхаўна вучыць дзяцей малодшага ўзросту, якім ад 5 да 8 гадоў. Самыя маленькія вучацца размаўляць па-беларуску, бо яны дома больш размаўляюць на ангельскай мове, так як яны нарадзіліся ў Канадзе, а некаторыя і ў Англіі. Старэйшыя з іх могуць чытаць ужо і апавяданні на беларускай мове, а меншыя чытаюць словы і сказы, таксама на беларускай мове. Нельга забываць роднай мовы, на якой размаўлялі нашы продкі, дзе б мы ні жылі. На ўроках многа ўвагі ўдзяляецца матэматыцы і цікавым матэматычным гульням. Дзеці любяць рысаваць, маляваць, а найбольш спяваць і танцаваць беларускія песні і танцы.

Часта вучні нашай школы радуюць сваімі канцэртамі нашых суайчыннікаў, якія збіраюцца на святы, арганізаваныя Згуртаваннем Беларусаў Канады. Вучні выступаюць з вялікім поспехам. Рыхтуе іх Даната Генрыхаўна пры актыўным удзеле іх бацькоў. Дзеці спявалі песні "Ходзікі", "Люблю наш край" і другія. Выконвалі танцы "Бульба", "Беларускую польку" і другія. Дэкламавалі патрыятычныя вершы. А на апошнім Навагоднім свяце, апрача песень, танцаў і вершаў, выступілі і юныя музыканты на піяніна Агата і Ніна Логвін, Алёша Ціпенка, Паўліна Шамецька. Потым была выканана песня-танец "Сняжынкі", у вельмі прыгожых беленькіх уборах.

Апрача гэтага вучні выступілі з вялікім поспехам 28 лістапада 2004 года на славянскім дзіцячым канцэрце ў Музеі цывілізацыі, дзе выступалі дзеці польскай, рускай, балгарскай і славацкай нацыянальнасці.

Хочацца сказаць вялікі дзякуй бацькам С. і Ю. Логвіным, О. і Ю. Пелюшонкам, У. і Ю. Шамецькам, Л. і Ю. Ціпенкам - за прыгожыя нацыянальныя беларускія ўборы і, наогул, за іх добрасумленныя адносіны да школы. Вялікі дзякуй Шамецька Ўладзі, якая заўсёды суправаджае дзіцячыя канцэрты цудоўнай музыкай на скрыпцы.

Яшчэ хачу спыніцца на наведванні вучнямі школы. Вышэй названыя бацькі, а таксама Т. і С. Шлык рэгулярна прывозяць сваіх дзяцей у школу, і за гэта мы вельмі ўдзячны ім.

Хацелася б толькі, каб у нашай школе было б больш вучняў. Прыязджайце ў нашу школу � не пашкадуеце. А кантынгент у нас розны, ад 4 год да 9-га класа. Займаемся з 9-00 да 11-30. Наш адрас: школа Dr. Roy Kennedy, 919 Woodroffe Ave.

П. С. Мурзёнак, настаўнік
27 лютага 2006 года

ЛІСТ ДА ПРЭМ 'ЕР-МІНІСТРА КАНАДЫ Ў СУВЯЗІ З ПЕРАДВЫБАРЧЫМІ ПАДЗЕЯМІ НА БЕЛАРУСІ

У сувязі з перадвыбачымі падзеямі ў Беларусі, Згуртаваньне Беларусаў Канады даслала ліст да прэм�ер-міністра Канады сп. Стывэна Харпэра (Stephen Harper) з заклікам актыўна ўдзельнічаць у падеях ва Ўсхдняй Эўропе, а таксама у справе дапамогі дэмакратычным сілам на Беларусі.

Падобны ліст быў дасланы таксама да Міністра Замежных Справаў Канады сп. Пітэра Маккэя (Peter MacKay).

Поўны тэкст чытай тут

Дэманстрацыя ў Аттаве - 16 сакавіка 2006

Напярэдадні Вялікага беларускага свята, Дня Абвяшчэння Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублкі, беларусы Аттавы і Манрэаля разам з прадстаўнікамі украінскай дыяспары правялі 16 сакавіка 2006 года дэманстрацыю перад пасольствам Рэспублікі Беларусь у сталіцы Канады. Разам з беларусамі ўсяго свету яны запалілі у гэты дзень свечкі у памяць зніклых палітычных дзеячаў і ў гонар беларускіх герояў � змагароў за свабодную Беларусь, выказалі знак падзякі барацьбітам за  дэмакратычную Беларусь і падтрымалі гэтым нашых суродзічаў перад прэзідэнцкімі выбарамі.

 

 

Аттава, сакавік 2006 года 


На кароткім мітынгу пад бел-чырвона-белымі і жоўта-блакітным сцягамі была выказана упэўненасць, што рана ці позна беларускі народ будзе вольным. Дэманстранты патрабавалі свабодных і празрыстых выбараў, вызвалення палітычных вязняў у Беларусі. На мітынгу з прамовай выступіла старшыня Рады БНР, сп. Івонка Сурвілла. Канадыйцам, якія цікавіліся падзеяй, раздавалі загаддзя падрыхтаваныя улёткі аб сітуацыі на Беларусі.

Больш фотаў глядзі тут

 

Зварот старшыні Рады БНР І.Сурвіллы да беларускага народу

Рада Беларускае Народнае Рэспублікі

Прэзыдыюм

Зварот да беларускага народу

Атаўская газэта "The Ottawa Citizen" перадрукавала 10 сакавіка артыкул Джэрэмі Пэйдж з London Times пад загалоўкам �Страх ахапіў Беларусь напярэдадні выбараў�.

І тут мне прыпомніліся словы Папы Яна Паўла Другога да польскага народу. �НЯ БОЙЦЕСЯ� � казаў ён. Словы гэтыя мелі велізарны водгук і ім заўдзячаецца шматлікімі аналітыкамі перамога �Салідарнасьці� супраць нялюдзкага рэжыму.

Усе тыраніі, усе дыктатуры абапіраюцца на страх. Страхам апраўдваюцца так званыя �моцныя� рэжымы, бо ж, маўляў, толькі �моцны� правадыр можа абараніць народ ад нутраных і вонкавых ворагаў. Калі ж ворагаў няма, трэба іх прыдумаць. Так былі прыдуманыя �страшны� Захад, �агрэсыўная� Амэрыка, ды й найгоршыя з найгоршых � нашыя ўласныя �нацыяналісты�.

У адсутнасьці аб�ектыўнай інфармацыі людзям ня бачна, што ўся гэтая прапаганда, якой прамываюцца іх мазгі ад часоў Сталіна, ня мае іншай мэты, як зрабіць зь іх застрашаных нявольнікаў, якія будуць працягваць казаць, як нашыя дарагія бабулькі � �абы вайны не было�. Тыран Сталін укатрупіў дваццаць мільёнаў нявінных людзей пад тлумачэньнем, што ён зьнішчае �ворагаў народу�.

Новы кандыдат на гэтую ролю, Аляксандар Лукашэнка, які трымае ў сваіх руках уладу дзякуючы наступнікам Сталіна, карыстаецца тымі самымі аргумэнтамі. Нават назоў �бацька�, які дыктатар прысвоіў, сьведчыць пра такія намеры. Ён, маўляў, мусіць быць жорсткім �бацькам�, каб абараніць �нашу Беларусь� ад усіх ворагаў, уключна зь яе дэмакратычнай Апазыцыяй.

Жорсткасьць гэтая дазваляе яму гвалціць абсалютна ўсе людзкія правы � нават тыя, якімі наш народ карыстаўся яшчэ ў шаснаццатым стагодзьдзі, калі ён быў адным з найбольш цывілізаваных народаў Эўропы. Сёньня забараняецца чытаць вольную прэсу, канфіскуецца выбарчы матэрыял, арыштоўваюцца патрыёты, якія змагаюцца не за ўладу, а за лепшую долю свайго народу, забараняюцца мітынгі выбаршчыкаў, канкурэнты Лукашэнкі не дапускаюцца да СМІ і зьбіваюцца.

Дыктатар спадзяецца, што застрашаны люд даверыць яму яшчэ пяць гадоў улады і дазволіць яму закончыць сваё здрадніцкае жаданьне � адаць наш край у няволю. Гэта ўважаю найбольшай небясьпекай для будучыні Беларусі. Калі Лукашэнка здолее зьдзейсьніць сваю задуму �саюзу з Расеяй�, дзяржава нашая перастане існаваць, як яна перастала існаваць пасьля першага Аншлюсу яе ў Расейскую Імпэрыю ў 1795 годзе.

Дарагія суродзічы, Вы маеце права, як і ўсе людзі, жыць спакойна і шчасьліва ў сваёй уласнай дзяржаве, без страху, без тэрору. Вы маеце права працаваць самі на сябе, на сваіх дзетак, на сваіх унукаў. Вашыя суседзі прайшлі ўжо шлях да нармальнага стану жыцьця. Усе яны гатовыя вам дапамагчы. Адзін толькі сусед вам дабра не жадае, бо калі б жадаў, не падтрымоўваў бы дыктатара Лукашэнку.

Дык паўтару словы Папы Яна Паўла � НЯ БОЙЦЕСЯ!

Не давайце нікому адабраць у Вас Ваш голас. Не апускайце рук. Пакажыце сьвету сваю чалавечую годнасьць, каб Дзень 25-га Сакавіка стаўся назаўсёды усебеларускім Днём Волі.

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла,

Старшыня Рады БНР.

Канада, 12 сакавіка 2006 г.

Атаўскі Вiсник

Зруртаванне Беларусаў Канады выказывае вялікую падзяку нашым украінскім сябрам у падрыхтоўцы спецыяльнага БЕЛАРУСКАГА нумару АТАЎСКАГА ВIСНИКА. 

 

Усе матэрыялы нумару чытай тут 

 

 

  ЗАЯВА ГАЛОЎНАЙ УПРАВЫ ЗГУРТАВАНЬНЯ БЕЛАРУСАЎ КАНАДЫ

У нядзелю, 5 Сакавіка 2006 г. у зале Беларускага рэлігійна � грамадскага Цэнтру у Таронта адбыўся сход� сяброў таронтскага аддзелу Згуртаваньня Беларусаў Канады.

 На сходзе пасьля абмеркаваньня была прынята Заява да беларускіх дзяржаўных інстытутаў аб парушэньнях выбарчага заканадаўства і правоў выбарцаў у Беларусі цягам сёлетняй кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рб. 

Заяву даслалі у амбасаду РБ у Атаве і на радыё Свабода.

У амбасаду Рэспублікі Беларусь у Канадзе  
130 Albert St. Suite 600  
Ottawa, ON   

ЗАЯВА


Мы, сябры Згуртаваньня беларусаў Канады, рашуча пратэстуем супраць ходу вядзеньня выбарчай кампаніі ў Беларусі, якая ператварылася ў адкрыты зьдзек з свабоды волевыяўленьня. Мы абураныя незьлічонымі фактамі парушэньняў выбарчага заканадаўства: агітатары за апазыцыйных кандыдатаў затрымліваюцца міліцыяй, выбарчыя ўлёткі і іншыя друкаваныя матэрыялы канфіскуюцца, шматразова зумысьля зрываліся сустрэчы апазыцыйных кандыдатаў з выбаршчыкамі, у вы