Святкаванне 25 Сакавіка у Аттаве

Чацвёрты год запар урачыстае святкаванне Дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі праходзіць у будынку муніцыпалітэта сталіцы Канады. У прасторнай зале сабраліся людзі, каб адзначыць гэту важную гістарычную падзею для Беларусі. Ідэі незалежнай і вольнай дэмакратычнай краіны, абвешчаныя 87 гадоў таму назад Радай БНР, і цяпер з�яўляюцца актуальнымі для сучаснай Беларусі, якая рана ці позна уздыме сцяг свабоды. У прасторным зале усталяваны сцягі Канады, правінцыі Антарыо і бел-чырвона-белы сцяг Беларусі, гучаць беларускія песні. Збіраюцца і размаўляюць між сабой людзі.


Старшыня Згуртаваньня Беларусаў Канады Пётр Мурзёнак

Урачыстае паседжанне пачалося з ушанавання памяці старэйшага грамадскага дзеяча, заступніка старшыні Рады БНР сп.Барыса Рагулі. Пасля хвіліны маўчання удзельнікі пачулі верш, прысвечаны гэтаму чалавеку, які шмат зрабіў для бацькаўшчыны.
У асноўным дакладзе, зробленым старшынёй Рады БНР, сп. Івонкай Сурвілла, была адзначана важная роль, якую адыграла і працягвае выконваць па сёняшні дзень Рада БНР, разгледжана сучасная сітуацыя на Беларусі, абмеркаваны шляхі ў барацьбе за свабодную і дэмакратычную Беларусь. Пасля прамовы была абмеркавана і прынята заява удзельнікаў урачыстага паседжання, сабраны грошы на падтрымку дзейнасці БНР (�Дар 25 Сакавіка�). 
Затым адбыўся канцэрт, асноўнымі артыстамі якога былі навучэнцы беларускага суботняга класа у Аттаве. Як прыгожа у выкананні дзяцей малодшага узросту, ад 4 да 7 год, гучалі беларускія вершы, песні. Яны яшчэ і цудоўна танцавалі �Бульбу�, вадзілі �Карагод�. Асобная падзяка была выказана настаўнікам, якія займаюцца з дзецьмі у школе і якія падрыхтавалі гэты канцэрт, сп. Данаце Генрыхаўне і Пятру Сільвестравічу Мурзёнкам.


Дзеці сьпяваюць беларускія песьні

На заканчэнні канцэрта наш цудоўны дуэт Олі Рыкавай і Влады Шамецька выканалі дзве п�есы для скрыпкі.
Урачыстае паседжанне скончылася праслухваннем і спевам гімна БНР �Мы выйдзем шчыльнымі радамі�. Удельнікі урачыстага сходу не разыходіліся, бо мелі час папіць каву, адведаць дэлікатэсы, пагутарыць і пазнаёміцца з мастакамі і іх творамі, прадстаўленнымі на выставе сп. Янай і Палінай Клімавымі, Ірэнай Клімковіч, Аленай Ляпко. Усе былі вельмі удзячны аўтарам за іх удзел у выставе, і засталіся вельмі задаволены самімі экспанатамі (карціны, афорты, кераміка), а таксама тым, што маглі задаць пытанні пра тэхніку стварэння і сюжэт гэтых твораў, пачуць пра далейшыя планы мастакоў. Урачыстая падзея доўжылася амаль чатыры гадзіны.

Д-р Пётр Мурзёнак
Аттава, красавік 2005 года 

ЗАЯВА

удзельнікаў урачыстага сходу у Аттаве, Канада, прысвечанага 87-м угодкам Дня Абвяшчэння Незалежнай і Вольнай Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) 

Мы, сябры Згуртавання Беларусаў КАНАДЫ у Аттаве, якія сабраліся на святкаванне 87-х угодкаў Дня Абвяшчэння Незалежнай і Вольнай Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) заяўляем:

1. Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года з�явілася важнейшай гістарычнай падзеяй у жыцці беларускага народа. 
2. Дзеянні сучаснай Рады БНР і яе Старшыні сп. Івонкі Сурвілла, скіраваныя на вяртанне свабоды і незалежнасці Беларусі, маюць моцную падтрымку сярод беларусаў Канады.
3. Мы вельмі удзячны урадам дэмакратычных краін ЗША, Літвы, Латвіі, Чэхіі, Польшчы, Украіны, урадам іншых краін, за дапамогу свабодалюбівым людзям Беларусі, якія змагаюцца за усталяванне дэмакратыі і сапраўднай незалежнасці на нашай Радзіме.
4. Яднанне беларусаў з�яўляецца адным з галоўных фактараў для перамогі свабоды і дэмакратыі на Беларусі. 

Жыве Беларусь !

Аттава, красавік 2005 года 

Славянскі фэстываль у Атаве

Пасьля толькі некалькіх рэпэтыцыяў народжаныя ў Канадзе беларускія дзеці векам ад трох да сямі гадоў таньчылі беларускі народны танец Бульба і сьпявалі беларускія песьні ў залі прэстыжнага канадыйскага Музэю цывілізацыі, дзе трымя днямі пазьней Прэзыдэнт ЗША абедаў з кіраўнікамі Канады.

Дзеці так сьпявалі й танчылі, што скончыўшы, некалькі разоў павінны былі выходзіць кланяцца, бо гледачы не хацелі адпускаць.Малыя артысты, пяцёра дзяўчынак � Ніна-Марыя і Агата Лёгвіны, Лілія Пялюшонак, Паўлінка Шамецька і Дзіна Маковіч � адзін хлопчык � Алёша Тыпенка, бралі ўдзел 28 лістапада сёлета ў славянскім дзіцячым канцэрце. Усе яны ходзяць суботамі ў Беларускую школу, якая нядаўна адкрылася ў Атаве. 

Дзякуючы настаўнікам, сп-ву Дануце і Пётру Мурзёнкам, дзеці навучыліся сьпяваць беларускую песеньку і танцаваць Бульбу літаральна за дзьве суботы.Дык што казаць, калі дзеці ў Канадзе сьпяпаюць на беларускай мове пасьля двух рэпетыцыяў, дык мова гэтая адродзіцца ад наркатычнага сну і ў самой Беларусі. І, відавочна, не спатрэбіцца на гэта шмат часу.

 Юрка Пялюшонак