26-я Cустрэча Беларусаў Паўночнай Амэрыкі : Як зберагчы самасвядомасць беларусаў у замежжы?

Як захаваць свядомасць беларусаў у замежжы? Якія падыходы выкарыстоўваць для гэтага? Аб гэтым ішла гаворка на круглым стале �Захаванне самасвядомасці беларусаў� падчас традыцыйнай, чарговай 26-й сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі, якая адбылася у Таронта 4-6 верасня 2004 года.

12 асоб удзельнічалі ў працы круглага стала. Напачатку было адзначана, што асновай захавання самасвядомасці беларусаў у замежжы можа быць іх яднанне на глебе павагі і любові да роднай зямлі, мовы, культуры, гісторыі і падтрымання ідэяў свабоднай, дэмакратычнай і незалежнай Беларусі. Падчас круглага стала ішла размова пра тое, што беларуская эміграцыя у 20-стагоддзі нажаль рассыпалася і трапляла у асноўным у рускія, польскія, украінскія, габрэйскія асяродкі. І толькі невялікая частка свядомых беларусаў гуртавалася і стварала суполкі для дапамогі радзіме у асягненні свабоды, а таксама для вырашэння пытанняў пражывання і захавання культурнай і гістарычнай спадчыны.

Гэта тычыцца і апошняй хвалі эміграцыі, якую складаюць кваліфікаваныя прафесіяналы з Беларусі, перабраўшыхся у Паўночную Амерыку за мінулыя 10-12 гадоў. Большая частка новых мігрантаў не ідуць у беларускія асяродкі і не прымаюць удзелу у іх грамадскім жыцці. Чаму так адбываецца? У сваім дакладзе падчас сустрэчы доктар Вітаўт Кіпель казаў, што усялякая эміграцыя з�яўляецца эміграцыяй палітычнай: людзі выязджаюць таму, што не згаджаюцца з умовамі жыцця, эканамічнымі, маральнымі, альбо палітычнымі. Магчыма гэта і так. Але чым растлумачыць абыякавасць многіх беларусаў да сумесных спраў ў Паўночнай Амерыцы, ну узяць для прыкладу хаця б падтрыманне культурнага і моўнага асяроддзя. Дзіўнага тут відаць нічога няма бо такія адносіны на самай справе адлюстроўваюць тую ж сітуацыю, якая існуе і на радзіме. Прычын таму многа: заняпад беларускай культуры і мовы, цэнзура, пераслед людзей, якія думаюць інакш, звычайны людскі страх за сябе і свае сем�і.

Не сакрэт, што актыўная частка беларусаў, якая робіць шмат карыснага для будучага свайго народа падвяргаецца на бацькаўшчыне нападкам з боку �ўладных отморозков�. Тое ж самае гэтыя �отморозки� хацелі рабіць і за акіянам. Калі, напрыклад, пачытаць дзяржаўную прэсу, то можна у лепшым выпадку сустрэць правакацыйныя заявы з такім зместам, маўляў вы там выехалі і жывіце сабе, не перашкаджайце жыць нам, мы тут і самі справімся. Але так могуць думаць вельмі недалёкія людзі. Нават калі эмігранты ніколі не вярнуцца на радзіму, яны з�яўляюцца часткай яе гісторыі, культуры і маюць маральнае права мець сваю думку і уплываць усімі сродкамі � хаця б сваёй прысутнасцю у свеце � на развіццё падзей на балькаўшчыне. Прыкладаў такога уплыву з другіх дыяспар можна прывесці шмат. І неабавязкова нават быць сябрам палітычных арганізацый.

Трэба як мінімум лічыць сябе беларусам і ведаць, што побач яшчэ ёсць людзі з такімі ж думкамі і меркаваннямі. Такое самавызначэнне вельмі істотна для чалавека, які апынуўся у іншым моўным і культурным соцыуме. І ў гэтым ім могуць дапамагчы беларускія асяродкі, а калі іх няма, то трэба іх ствараць. Гэта адзін аспект праблемы. Другім аспектам, які абмяркоўваўся на круглым стале, з�яўляецца тое як лепшым чынам вырашыць пытанне захавання свядомасці людзям, звязаных агульнымі каранямі.

Перш за ўсё гэта можа быць арганізацыя клубаў альбо гурткоў па інтарэсах, дзе можна было б ўдзельнічаць у рэалізацыі малых ці вялікіх праектаў як для дарослых, так і для дзяцей. З практычнага жыцця сучасных беларусаў-эмігрантаў можна прывесці фальклорныя і тэатральныя гурткі, выпуск газет, бюллетэняў, сумесныя адпачынкі, дзіскатэкі для моладзі, святкаванні і сустрэчы, суботнія беларускія класы. Абмяркоўвалася таксама роля царквы у працэсе яднання беларусаў. Падкрэслівалася, што царква з�яўляецца магутным фактарам яднання людзей. У многіх буйных гарадах Паўночнай Амерыкі, дзе ёсць культурна-рэлігійныя беларускія цэнтры (Нью-Йорк, Нью-Джэрсі, Кліўленд, Чыкага, Таронта) жыццё беларусаў і вырашэнне беларускіх спраў ідзе больш актыўна і цікава. У той жа час адзначалася, што уплыў царквы на новых эмігрантаў значна меншы у сувязі з тым, што многія з іх выхаваны як атэісты і да царквы не ідуць.

Што ж рабіць там дзе такіх цэнтраў няма? Абмяркоўвалася, што на пачатку гэта могуць быць сустрэчы у прыватным доме, на прыродзе. Яшчэ ёсць магчымасць рэнтаваць памяшканні, гэта каштуе няшмат і пры належнай арганізацыі можна абыйсціся малымі сродкамі. Каб такія сустрэчы праходзілі цікава можна запрасіць выступіць з невялікім дакладам па гісторыі Беларусі, ці арганізаваць канцэрт, ці правесці конкурс на смачную страву, латэрэю, і г.д.

На якой мове весці дыялогі і размовы у беларускім асяродку? Калі адказаць толькі на роднай, то гэта было б памылкай. Бо 95% эмігрантаў не маюць дастатковай беларускай моўнай практыкі. Вось чаму на круглым стале падкрэслівалася, што мова ужывання можа быць любая, руская, англійская, але трэба ствараць такія умовы, каб заахвочваць людзей размаўляць па беларуску. Каб прыцягнуць увагу людзей і павярнуць іх да беларускіх спраў удзельнікі круглага стала рэкамендавалі частку матэрыялаў у беларускіх газетах друкаваць на іншых мовах (англійскай, рускай). Па выніках абмеркавання на круглым стале былі прапанаваны некалькі пунктаў у сумесную рэзалюцыю 26-й сустрэчы.

Доктар Пётра Мурзёнак

Рэзалюцыя 26�й Cустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі, прысьвечаная тэме �Праблемы захаваньня мовы, культурных набыткаў і гістарычных каштоўнасьцяў Беларусі�

Праслухаўшы і абмеркаваўшы даклады і выступленьні падчас пленарных паседжаньняў і �круглых сталоў�, удзельнікі 26-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі канстатуюць:

1. Распад камуністычнай імпэрыі ў канцы 80-х гадоў мінулага стагодзьдзя выразна паказаў ступень гістарычнага і маральнага занядбаньня беларускай нацыі і пераемнасьць гэтага працэсу ў дачыненьні да Беларусі з часоў падзелу Рэчы Паспалітай і гвалтоўнага далучэньня нашых земляў да Расеі. Нягледзячы на вонкавыя прыкметы незалежнасьці (дзяржаўныя сымбалі, урад і ўласны ўдзел у Арганізацыі Аб�яднаных Нацый, нацыянальныя школы і г.д.), Беларусь усё больш страчвала нацыянальную культуру, мову і гістарычную арыентацыю і ператваралася ў невыразнае ўтварэньне ў рамках СССР, а яе нацыя і культура рабіліся палігонам для стварэньня так званай �адзінай ( савецкай) нацыі� і, адпаведна, адзінай, савецкай, культуры.

2. Разам з тым у нетрах савецкай таталітарнай сыстэмы высьпела і засьведчыла сябе ў мастацкай творчасьці, навуцы ды культуры паўнавартасная, высокага ўзроўню беларуская нацыянальная інтэлігенцыя, якая змагла супрацьпаставіць афіцыйнай дэнацыяналізацыі ды русіфікацыі выразна выказаную яшчэ ў час утварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі нацыянальную ідэю. Дзякуючы гэтаму ў час распаду СССР у канцы мінулага стагодзьдзя Беларусь змагла выкарыстаць свой гістарычны шанец � у 1991 г. была афіцыйна абвешчана яе незалежнасьць. Мы лічым, што аб�ектыўны факт � існаваньне незалежнай Беларусі � працуе на ейную будучыню.

3. З прыходам да ўлады сёньняшняга прэзыдэнта беларуская культура, угрунтаваная на роднай мове і нацыянальных каштоўнасьцях, зноў падпала пад уціск. Яе зноў спрабуюць пазбавіць гістарычнай і нацыянальнай арыентацыі, ператварыць у падмурак сучаснай ідэалёгіі, якая стаіць на постсавецкіх прынцыпах і вызнае будаўніцтва так званай �адзінай дзяржавы�. Такая палітыка вядзе да новага супрацьпастаўленьня ў грамадзтве, да расколу нацыі, які спрабуюць супыніць недастойнымі мэтадамі. Яскравыя прыклады � неаднаразовыя спробы зьнішчыць гістарычны мэмарыяльны комплекс �Курапаты�, разбурэньне габрэйскіх сьвятыняў і могілак, бандыцкія напады і зьбіцьцё інтэлігенцыі, закрыцьцё тэатру �Вольная сцэна�, Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа, палітычная цэнзура ў органах друку, на радыё і тэлебачаньні, скарачэньне гадзінаў, адведзеных на вывучэньне беларускай літаратуры ў школах і ВНУ і многае іншае.

Удзельнікі 26-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі пастанаўляюць:

1. Мы заяўляем рашучы пратэст супраць уціску і новай спробы саветызацыі нацыянальнай культуры, перасьледу яе дзеячоў, супраць зьмяншэньня сфэры ейнага ўплыву ў грамадзтве. Мы зьвяртаемся да ўраду Рэспублікі Беларусь, які адказвае за сёньняшні стан беларускага грамадзтва, з патрабаваньнем спыніць русіфікацыю краіны і перайсьці да вырашэньня надзённых задачаў, якія ставяць сёньня перад нашай нацыяй час і гістарычныя абставіны.

2. Мы прапануем прыняць дзяржаўную праграму па гістарычнай адукацыі нашага народу, які на працягу доўгіх стагодзьдзяў знаходзіўся пад уплывам чужой і варожай яму ідэалёгіі і таму дэзарыентаваны ў галіне гістарычных ведаў.

3. Неабходна як мага хутчэй спыніць закрыцьцё беларускіх школ і пачаць аднаўленьне беларусізацыі ўва ўсіх галінах культуры � музыкі, тэатру, кіно, драматургіі, кніжнага выдавецтва і іншых жыцьцёва неабходных сфэрах духоўнага жыцьця Беларусі.

4. Вярнуць у школьныя праграмы выкінутыя за апошнія гады мастацкія творы, у тым ліку творы пісьменьнікаў-эмігрантаў, павялічыць колькасьць гадзін выкладаньня беларускай літаратуры, а таксама аднавіць школьныя экзамэны па ёй.

5. Скасаваць палітычную цэнзуру на радыё і тэлебачаньні, даць магчымасьць адкрыта выказвацца як палітыкам, так і нацыянальным творцам, незалежна ад іх палітычных поглядаў.

6. Мы лічым, што асновай захаваньня самасьвядомасьці беларусаў у замежжы ёсьць іх яднаньне на глебе павагі і любові да роднай зямлі, мовы, культуры, гісторыі і падтрыманьне ідэяў свабоднай, дэмакратычнай і незалежнай Беларусі.

7. Заклікаем усіх нашых суайчыньнікаў ствараць беларускія суполкі для захаваньня культурных, моўных і гістарычных каштоўнасьцяў у беларускай дыяспары. Кожны беларус, дзе б ён ні знаходзіўся, адказны за лёс Беларусі. Мы, беларусы Паўночнай Амэрыкі, разумеем, што такая адказнасьць ляжыць на кожным і пачынаецца перш-наперш дома. Мы павінны заахвоціць нашых дзяцей размаўляць па беларуску, расказваць сваім суседзям пра краіну нашага паходжаньня, рабіць даклады пра нашу бацькаўшчыну у школах і грамадзкіх цэнтрах.

8. Мацаваць сьвядомасць беларусаў замежжа праз стварэньне мастацкіх гурткоў, беларускіх суботніх клясаў для дзяцей і дарослых, праз пэрыядычныя выданьні (газэты �Беларус�, �Беларускае слова�, �Belarusian review�), інтэрнэт-старонкі (www.belaruscanada.com, цікавыя сайты для моладзі, інтэрнэт-кафэ, клубы знаёмстваў у інтэрнэце на беларускай мове), фэстывалі, сьвяты, сустрэчы, асабліва ж урачыста адзначаць 25 сакавіка - Дзень Незалежнасьці, Слуцкі Збройны Чын, Купальле, часьцей праводзіць сумесныя адпачынкі.

9. Усталяваць больш шчыльныя кантакты з Згуртаваньнем беларусаў сьвету �Бацькаўшчына� (ЗБС), зь беларускімі суполкамі ў краінах і рэгіёнах.

10. Для фінансаваньня беларускіх праектаў праводзіць тлумачальную работу сярод эмігрантаў, амэрыканцаў і канадыйцаў з мэтай збору сродкаў на грамадзкую дзейнасьць.

Канада, Таронта, 5 верасьня 2004 гoда