| [20/03/2003 09:40] | | Чым ёсьць лукашэнкауския выбары, ведае увесь сьвет.Што больш правильна -- удзел ци байкот, кольки б год гэта не заняло? Зразумела, што гаворка идзе пра байкот не прыватны, а шыроки, акрэсьлены, сфармуляваны, байкот грамадзка-палитычны. Генадзь Судник | | Шаноўны спадар Суднік, ёсьць абставіны, калі байкот выбараў зьяўляецца слушнай формай пратэсту. Прыкладам, калі выбары скарыстоўваюцца для легітымізацыі нелегітымнага парляманту ці нелегітымнага прэзыдэнта. З другога боку, выбары зьяўляюцца найбольш карысным інструмэнтам дэмакратыі � нават калі ўсім ведама, што яны ня будуць праведзеныя паводле дэмакратычных стандартаў. Напрыклад у краінах, дзе няма іншага спосабу інфармаваньня насельніцтва, бо ўлада манапалізавала прэсу і не дапускае апанэнтаў да радыёмікрафонаў і тэлеэкранаў � выбары даюць магчымасьць хоць нейкай камунікацыі з людзьмі. На гэтую тэму можна было б весьці даволі даўгую дыскусыю. |  | | [20/03/2003 14:44] | | Cп. Сурвілла, як вы ставіцеся да рускамоўных беларусаў? Што важней -- правы чалавека (на любых мовах і ў любых умовах) ці незалежнасьць Беларусі (нават з дыктатарм)? | | Я разумею, што іх рускммоўнасьць � вынік , шмат у чым, рысыфікацыйнай палітыкі, якую праводзіла і царская Расея, і камуністычная ўлада, і цяперашні рэжым. Я супраць іх дыскрымінацыі, сыстэмнай і асабістай, але хацела б, каб яны зрабіліся беларускмоўнымі. Жыць у краіне і ня ведаць яе мовы � гэта нонсэнс. На другую частку Вашага пытаньня адкажу гэтак: ў паняволенай Беларусі ня будзе у беларусаў ніякіх правоў. |  | | [20/03/2003 14:45] | | ЦІ ёсьць у цяперашняга кіраўніка Беларусі якая-небудзь рыса, якая Вам імпануе? Чаму? | | Мне нічога не імпануе ў Лукашэнку. Што можа імпанаваць ў чалавеку, які працуе на карысьць не свайго народу, а чужой імпэрыі? |  | | [20/03/2003 14:47] | | За якія грошы рады БНР ажыцьцяўляе дзейнасьць, хто фінансуе вашыя падарожжы? ЦІ ёсьць у вас прэзыдэнцкі фонд? | | Коштам складкаў і ахвяраваньняў беларусаў. Рада БНР прынцыпова не карыстаеца грантамі і дапамогай замежных урадаў ці ўрадавых структураў. |  | | [20/03/2003 14:47] | | Якія арганізацыі ў Беларусі найбольш блізкія Радзе БНР? | | Рады БНР падтрымлівае ўсе арганізцыі, якія стаяць на пазыцыях незалежнасьці Беларусі без усялякіх �саюзаў� з Расеяй. |  | | [20/03/2003 19:10] | | Почему никто из белоруской национальной эмиграции, в том числе патриоты из БНР, не вернулися жить в Беларусь посьле 1991 года? Может быть, ваше участие, совет, деньги помогли бы избежать сегодняшнего позора? Поляки, чэхи, словаки,литовцы, латышы, эстонцы, украинцы, руские возвращались. Белорусская эмиграция может не только болтать про свою любовь к родине? | | Ці Вам вядома, што ўся палітычная эміграцыя жыла паўстагоддзя надзеяй вярнуцца ў вольную і незалежную Беларусь � некаторыя дзеля гэтага нават не выехалі за акіян, адмовіліся ад грамадзянства краінаў, у якіх пражывалі. На жаль, у адрозьненьне ад іншых краінаў, Рэспубліка Беларусь нас фактычна не прыняла як сваіх грамадзянаў, нам не дазволілі браць ўдзел у беларускім жыцьці, як гэта было ў Польшчы, Чэхіі, Літве, Украіне і г.д. у дачыненьні да сваёй дыяспары. Мы мусілі шукаць іншых спосабаў дапамагчы Беларусі. Да прыкладу, у Канадзе мы ствварылі Фонд дапамогі ахвярам Чарнобылю, які я доўгі час узначальвала. Толькі дзякуючы Фонду � а не беларускім уладам � Канада даведалася, што беларускі народ стаўся галоўнай ахвярай чарнобыльскай бяды. Дасылалі ў Беларусь лекі, мэдычныя прылады, інвалідныя каляскі, пакункі з ежай, адзеньне. Прывезьлі нааздараўленьне ў канаду тысячы беларускіх дзетак. Прыкладам, дзякуючы маім просьбам, канадыйскі ўрад у адным толькі 1992 годзе выслаў тры авіяляйнэры лекаў для Беларусі. У адказ на гэта � праўрадавая менская прапаганда мяне палівала брудам. Як, дарэчы, і цяпер. |  | | [21/03/2003 17:55] | | Паважаная спадарыня Івонка! Неяк сёлета непрыемна адбываецца са сьвяточным шэсьцем на Дзень Волі. На мой погляд гэта доба сплянаваная правакацыя КХП, бо раней яны заўсёды адмаўляліся браць удзел у акцыях, якія ладзіла БНФ "Адраджэньне". Яны заўсёды займаліся раскольніцтвам апазыцыйнага руху. Але ж для звычайных людзей - нічога незразумела. Мне асабіста крыўдна за наш дэмакратычны рух. | | Я не згодная з Вамі ў ацэнцы Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ у сьвяткаваньні Дня волі. Сёлета быў створаны Нацыянальны аргкамітэіт сьвяткаваньня, на маю просьбу яго ўзначаліў шаноўны Анатоль Грыцкевіч, і якраз КХП-БНФ далучылася да аргкамітэту. Што да сьвята, дык мне вельмі прыкра, што ствараюцца непаразуменьні паміж ідэйна блізкімі сіламі. Гэта не ідзе на карысьць ні дэмакратычнаму руху, ні Беларусі. |  | | [22/03/2003 05:32] | | Як ацэньваеце вы свае магчымасьці ўплыву на палітычную сітуацыю на Беларусі? | | Рада БНР мае ўплыў у тых краінах, дзе жывуць сябры Рады - грамадзяне гэтых краінаў, яны ўплываюць на рашэньні парлямэнтаў і замежнапалітычных ведамстваў у дачыненьні да Беларусі. |  | | [22/03/2003 09:37] | | Chamu dzeinasts Rady BNR abmiajouwaetsa wykliucna swiatkawanniami Dnia Woli? Chamu niama aktyunyh realnyh sprawau dzelia zmenau na Belarusi:pratsy z jurnalistami - belaruskimi dy zamejnymi,labirawannia intaresau belaruskamounyh hazetau wa uradah zahodnih krainau, iakiia maiuts realna isnuiuchyia prahramy padtrymki hramadzianskai supolnastsi na Belarusi, chamu Rada BNR samauhililasia ad rashuchyh dzeianniau pa wyzwalenniu jurnalistau Markewicza, Majeiki, Iwashkewicza, pa zniatsu z ih sudzimastsi, pa adnaulennia wyhadu nezakonna zabaronenai uladami hazety PAHONIA? Chamu dahetul niama prahramy reabilitatsyi zwolnenyh i reprasawanyh aktywistau natsyianalna-wyzwolnaha ruhu, iakia siadziats bez pratsy na Belarusi i ne hochuts prasits palitychnaha prytylku, ale iakim patrebna za kosht pratsy za miajoi paprawits swaio materyialnae stanowishcha? Adnachasowa hetyia liudzi mahli b materyialna dapamahats belaruskamu ruhu za miajoi i na Batskaushchyne. Z pawahai dy pajadanniani swabody dlia usih belarusau i dlia Belarusi. Winshuiu spadaryniu Starshyniu dy redaktsyiu SWABODU z Dniom WOLI! MIKOLA. | Спадар Мікола, Вас таксама з Днём Волі. У вашым пытаньні бачу шмат нясправядлівых абвінавачаньняў. Сьвяткаваньні займаюць толькі некалькі дзён, а Рада БНР працуе круглы год. Напрыклад, тут у Празе я сустракалася зь віцэ-сьпікерам Сэнату Янам Румалам, віцэ-прэм'ерам Петрам Марэшам, намесьнікам міністра замежных справаў Аляксандрам Вондрам, дэпутатамі парлямэнту і сэнатарамі. Тэмы гутарак - гарантыі беларускай незалежнасьці, падтрымка чэскімі палітыкамі беларускай апазыцыі і незалежнай прэсы, стыпэндыі для беларускіх студэнтаў у Празе. Наконт Маркевіча, Мажэйкі і Івашкевіча я мела адмысловую сустрэчу ў міністэрстве замежных справаў Канады. Спадзяюся, што гэта паспрыяла вызваленьню Маркевіча і Мажэйкі. Канечне, цяпер будзем змагацца за вызваленьне Віктара Івашкевіча. Што да ўладкаваньня на працу у замежжы актывістаў беларускай апазыцыі, дык прабачце, але нават прэзыдэнт ЗША ня можа загадаць уладальніку прыватнай фірмы ўзяць на працу чалавека. Хаця мы імкнемся дапамагаць у меру магчымасьці тым, хто апынуўся за мяжой. |  | | [23/03/2003 10:06] | | Спадарыня Сурвiлла, можа здарыцца так , што Беларусь страціць незалежнасьць праз расейскую акупацыю. Ці гатова ў такім выпадку Рада БНР сфармаваць сапраўдны ўрад у выгнаньні, або садзейнічаць стварэньню такога ўраду, які сапраўды каардынаваў дзейнасьць патрыятычных сілаў на Беларусі з мэтаю яе поўнага вызваленьня? Генадзь Лех, Масква | | Паводле свайго Статуту, Рада БНР выконвае абавязкі ўраду ў выгнаньні. Памер гэтай працы залежыць ад сытуацыі ў Беларусі. Канечне, нас вельмі клапоціць пагроза анэксіі Беларусі Расеяй, учора я гэтай тэме прысьвяціла гутарку зь віцэ-прэм'ерам Чэхіі Петрам Марэшам. |  | | [24/03/2003 11:22] | | Шаноўная спадарыня Прэзыдэнтка, калі, на вашую думку, Рада БНР ператворыцца з бутафорнай у рэальную? | | Рада БНР ёсьць рэальная структура, якая існуе ўжо некалькі 85 гадоў. Магчымасьці любога ўраду ў выгнаньні, канечне, абмежаваныя, у адрозьненьне ад ураду на Бацькаўшчыне, але галоўную мэту - спрыяньне захаваньню незалежнасьці Беларусі - я лічу, Рада выконвае |  | | [24/03/2003 11:24] | | Ці ня лічыце Вы неабходным сыйсьці ў адстаўку за бяздзейнасьць? | | Я ня думаю, што мяне можна абвінаваціць у бязьдзейнасьці. Магчыма, калі б вы больш пацікавіліся працай Рады БНР, дык ня ставілі б гэтага пытаньня. |  | | [24/03/2003 11:25] | | Я - грамадзянін БНР. Калі можна будзе атрымаць пашпарт? | | Разумею актуальнасьць гэтай праблемы. Адмысловы камітэт Рады працуе над гэтым і пастараецца зрабіць гэта магчымым як найхутчэй. |  | | [24/03/2003 11:26] | | Чаму Войска Беларускай Народнай Рэспублікі не ўдзельнічае ў міратворчай аперацыі ЗША ў Іраку? | | Рада БНР ня мае войска. |  | | [24/03/2003 13:21] | | чаму спадарыня Сурвіла не прыехала адзначыць 85 гадавіну ў Менск? Ці была яна ўвогуле ў Беларусі? І калі прыедзе? Ці як Пазьняк, калі белага каня пададуць? | | Апошні раз у Беларусі я была ў 1992 годзе. Маё найбольшае жаданьне - сьвяткаваць нашае нацыянальнае сьвята ў Менску. Я нарадзілася ў Беларусі, гэта мая Радзіма, і мой намер ёсьць вярнуцца ў Беларусь. |  | | [24/03/2003 13:25] | | Сурвіла вядзе канферэнцыю праз амэрыканскую станцыю Радыё Свабода - голас ЦРУ. а цяпер Пентгона. Амэрыканцы напалі на Ірак, цяпер што, БНР нападзе на беларусаў? Як БНР ставіцца да вайны ў Іраку? | | Наколькі мне вядома, "Свабода" ня ёсьць голасам ні ЦРУ, ні Пэнтагона. Я тут бачу высокапрафэсійных журналістаў, адданых беларускай справе. Я перажыла вайну, і моцна хацела, каб гэтай вайны ўдалося пазьбегнуць. Але калі яна ўжо пачалася, хацелася б, каб антыдэмакратычны рэжым Хусэйна быў зрынуты як найхутчэй. |  | | [24/03/2003 14:07] | | Хто Ваш любімы мастак і чаму? | | Мне вельмі падабаюцца працы беларускай мастачкі Алесі Пасьлядовіч. З клясыкі люблю Батычэлі, дзеля прыгаства ягоных лініяў і спакою, які зыходзіць ад ягоных твораў. Таксама люблю імпрэсіяністаў - Клод Монэ. Між мастакоў парыскай школы беларускага паходжаньня вельмі мне мілыя абразы Марка Шагала зь віцебскай тэматыкай. |  | | [24/03/2003 14:29] | | Я - грамадзянін БНР, але, прабачце, ня бачу вынікаў ад Вашае дзейнасьці. Можа для гэтага трэба пераехаць у Канаду? І другое пытаньне. Ці не жадаеце Вы перадаць свае паўнамоцтвы Зянону Пазьняку, які бадай што адзін чалавек, які здольны разварушыць "соннае царства" пад назвай Рада БНР? | | Я ўжо адказвала на пытаньне пра сваю дзейнасьць, і думаю, што яе можна пабачыць ня толькі ў Канадзе. Вельмі паважаны мной Зянон Пазьняк ня ёсьць сябрам Рады БНР. |  | | [24/03/2003 14:31] | | Чаму ў нас няма свайго войска? Шмат маладых беларусаў ў Родных Землях з задавальненьнем служылі б свайму народу ў нацыянальных фармаваньнях. | | Тое войска, якое ёсьць у Беларусі, пры пэўным рэфармаваньні цудоўна магло б выконваць ролю нацыянальнага войска. Першая ўмова - каб яно не падпарадкоўвалася расейскаму генштабу. |  | | [24/03/2003 14:34] | | Як Рада БНР і асабіста Вы ставіцеся да вайны, якую вядзе ЗША ў Іраку? | | Я ўжо адказала на гэтае пытаньне вышэй. |  | | [24/03/2003 14:36] | | Чым ёсьць лукашэнкауския выбары, ведае увесь сьвет.Што больш правильна -- удзел ци байкот, кольки б год гэта не заняло? Зразумела, што гаворка идзе пра байкот не прыватны, а шыроки, акрэсьлены, сфармуляваны, байкот грамадзка-палитычны. Генадзь Судник | | Шаноўны спадар Суднік, ёсьць абставіны, калі байкот выбараў зьяўляецца слушнай формай пратэсту. Прыкладам, калі выбары скарыстоўваюцца для легітымізацыі нелегітымнага парляманту ці нелегітымнага прэзыдэнта. З другога боку, выбары зьяўляюцца найбольш карысным інструмэнтам дэмакратыі � нават калі ўсім ведама, што яны ня будуць праведзеныя паводле дэмакратычных стандартаў. Напрыклад у краінах, дзе няма іншага спосабу інфармаваньня насельніцтва, бо ўлада манапалізавала прэсу і не дапускае апанэнтаў да радыёмікрафонаў і тэлеэкранаў � выбары даюць магчымасьць хоць нейкай камунікацыі з людзьмі. На гэтую тэму можна было б весьці даволі даўгую дыскусыю. Шаноўны спадар Суднік, ёсьць абставіны, калі байкот выбараў зьяўляецца слушнай формай пратэсту. Прыкладам, калі выбары скарыстоўваюцца для легітымізацыі нелегітымнага парляманту ці нелегітымнага прэзыдэнта. З другога боку, выбары зьяўляюцца найбольш карысным інструмэнтам дэмакратыі � нават калі ўсім ведама, што яны ня будуць праведзеныя паводле дэмакратычных стандартаў. Напрыклад у краінах, дзе няма іншага спосабу інфармаваньня насельніцтва, бо ўлада манапалізавала прэсу і не дапускае апанэнтаў да радыёмікрафонаў і тэлеэкранаў � выбары даюць магчымасьць хоць нейкай камунікацыі з людзьмі. На гэтую тэму можна было б весьці даволі даўгую дыскусыю. |  | | [24/03/2003 14:43] | | Якія Беларускія гурты Вам падабаецца слухаць у вольны час? | | Люблю "Новае неба" Касі Камоцкай, "Крыві", "Палац", "Стары Ольса", "НРМ". Асабліва падабаецца альбом "Я нарадзіўся тут". Часта слухаю Віктара Шалкевіча. |  | | [24/03/2003 14:46] | | Добры дзень, спадарыня Сурвілла. Скажыце, калі ласка, чаму насельніцтва Беларусі амаль зусім не інфармуецца пра дзейнасць Рады БНР. І яшчэ адно пытанне(можа і крыху правакацыйнае). Ці падтрымала б Рада БНР кандыдатуру Зянона Станіслававіча Пазьняка на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі, калі б адначасова былі вылучаны кандыдатуры іншых вядомых беларускіх нацыяналістычных ды дэмакратычных лідараў. Калі не, дык хто на погляд Рады зараз з'яўляецца рэальным лідарам, здолеў бы ўз'яднаць нацыю. Вялікі дзякуй за ўвагу. Усяго найлепшага. Жыве Беларусь! Аўген з Менску. | | Мы стараемся мыксымальна інфармаваць пра дзейнасьць Рады, але прэса ў Беларусі манапалізаваная рэжымам. Што да незалежнай прэсы - гэта пытаньне да рэдактараў газэтаў. Я ніколі не адмаўлялася даваць інтэрвію і адказваць на пытаньні. На мінулых выбарах мы падтрымлівалі Пазьняка. Я не выключаю гэтага і ў будучыні, хаця не выключаю і падтрымкі іншых кандыдатаў, калі яны зьявяцца. |  | | [24/03/2003 14:49] | | Чаму, як Вы думаеце, Беларусам не хапае нацыянальнай салідарнасьці? | | Я часта пра гэта думала. Мне здаецца, што выцякае гэта ў першую чаргу з крайняй індывідуальнасьці нашага характару, якая праяўляецца, між іншым, і вялікай упартасьцю. Гэта вельмі добра ў творчай працы, у навуцы, але калі йдзецца пра палітычную дзейнасьць, такія якасьці якраз і праяўляюцца адсутнасьцю еднасьці. Напрыклад, няздольнасьцю да кампрамісу там, дзе ён быў бы патрэбны. |  | | [24/03/2003 14:51] | | Шаноўная спадарыня, як Вы ставіцеся да ідэі "вырачэньня чужога імя"? Маю на ўвазе нацыянальнае найменьне. Крывіч. | | Я думаю, што гэтае пытаньне не актуальнае, калі мы можам страціць саму нашу краіну. |  | | [24/03/2003 14:53] | | Якія мэты, задачы ставіць перад сабой Рада БНР у сёньняшніх умовах? | | Нашая галоўная мэта заўсёды была абараняць усімі даступнымі спосабамі незалежнасьць Беларусі. Гэта мы і робім. У гэтым мамэнце важна, каб сьвет зразумеў намеры Крамля анэксаваць Беларусь. На кожным спатканьні з заходнімі палітыкамі я кажу пра гэта. Як ні дзіўна, некаторыя яшчэ спадзяюцца на тое, што дэмакратыя прыйдзе ў Беларусь з Расеі. |  | | [24/03/2003 14:56] | | Да якой веры Вы сябе адносіце? | | Гэта ёсьць справа між мной і Богам. Для Вашага ведама, мая маці была каталічкай, а бацька праваслаўным. |  | | [24/03/2003 15:01] | | ці вашы дзеці і ўнукі гавораць і чытаюць па-беларуску? | | Абедзьве дачкі - так, а ўнукі яшчэ зусім малыя. Мая малодшая дачка Паўлінка абараніла ў Мічыганскім унівэрсытэце ў ЗША дысэртацыю на тэму беларускай рок-музыкі, і гэтая кніга цяпер ужываецца як падручнік у некалькіх амэрыканскіх унівэрсытэтах. |  | | [24/03/2003 15:04] | | Рада БНР мае вялікія паўнамоцтвы й не малы аўтарытэт.Што замінае стаць адзіным цэнтрам нацыянальна-вызвольнай барацьбы. Сяржук, Бэльгія | | Раду БНР падтрымоўваюць беларускія асяродкі ўва ўсіх краінах, дзе жывуць беларусы. Празь іх у шмат якіх выпадках Рада і дзейнічае. У гэтым сэнсе мы ёсьць цэнтрам нацыянальнай вызвольнай барацьбы ў замежжы. Адначасна цесна супрацоўнічаем зь незалежніцкім рухам у Беларусі. |  | | [24/03/2003 15:06] | | Як Вы лічыце, якія рысы характару зьяўляюцца тыповымі для беларуса? Дзякуй. Антось Цыбуля | | Апрача таго, пра што я ўжо казала, беларус ёсьць разумны, працавіты, шчодры, ветлівы, добразычлівы. Усе чужынцы, якія маюць нагоду зьведаць Беларусь, вяртаюцца закаханымі ў наш народ. |  | | [24/03/2003 15:16] | | Дзякуй, што Вы ёсьць. Прабачце, гэта не пытаньне | | Дзякуй за мілыя словы. |  | | [24/03/2003 15:25] | | што такое "вызвольная" эміграцыя, "вызвольны" рух -- каго вы хоць калі-небудзь вызвалілі? Каго могуць вызваліць цяперашнія эканамічныя уцекачы з псыхлегіяй жабракоў, дробных злодзеяў і ў лепшым выпадку --сытых мяшчанаў?.. | | Я абсалютна не прымаю Вашага цынізму адносна цяперашняй эміграцыі. Людзі выяжджаюць зь Беларусі, таму што пастаўленыя ў такія ўмовы. Эмігранты зь Беларусі хутчэй за шмат каго іншага дасягаюць прафэсійных посьпехаў, бо яны працавітыя, сумленныя. Дасягаючы дабрабыту, яны дапамагаюць Беларусі. |  | | [24/03/2003 15:29] | | Калі б была магчымасьць для спадарыні Івонкі Сурвілы стаць Прэзідэнтам Беларусі (асабіста я быў бы вельмі рады гэтаму), якія першыя крокі па "нявядзеньні | |