КАНАДЫЙСКІЯ БЕЛАРУСЫ СВЯТКУЮЦЬ 85-Я УГОДКІ АБВЯШЧЭННЯ БНР

Абвяшчэнне 25 сакавіка 1918 года незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі стала важнейшай датай у гісторыі беларускага народа. Гэта было вынікам працы нацыянальных дэмакратаў, сапраўдных беларусаў, многія з якіх ўвайшлі у склад Рады БНР, законна абранай Усебеларускім Заканадаўчым Сходам 15-17 снежня 1917 года. 

25 сакавіка 2003, Атава, Канада 

Абвяшчэнне незалежнасці і дэмакратычных свабод было магчымым дзякуючы прадстаўнікам вельмі тонкай праслойкі свядомых беларусаў, якая надзіва існавала і існуе на розных гістарычных этапах развіцця беларускага народа, нягледзячы на пастаянныя рэпрэсіі з боку Польшчы і Расіі. Гэта дэмакратычная праслойка магла быць крыху большай, крыху меньшай, але заўсёды яна прысутнічала. Абвяшчэнне БНР адбывалася праз 120 год пасля знішчэння дзяржаўнасці беларусаў у Вялікім Княстве Літоўскім, якое тады уваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай, у часы калі над беларускай гаворкай смяяліся �дзеячы Северо-Западного края� Расійскай імперыі і дзе здавалася нічога не засталося ад беларускасці. З таго часу па сённяшні дзень думаючая частка нацыянальна сведамай інтэлігенцыі прырастала некалькі разоў. Зараз добра вядомы перыяд пад�ёму беларускага руху у 20-х гадах мінулага стагоддзя, які быў спынены галоўным вырашальнкам нацыянальнага пытанняў у СССР тав. Сталіным і яго памагатымі у Беларусі.
Здавалася, што вырашэнне беларускага нацыянальнага пытання у савецкія часы адкладзена раз і назаўсёды. Бо за шыльдай �Песняроў� зачыняліся беларускія школы, не вялася адукацыя на роднай мове у вышэйшых навучальных установах. Але пасля развалу СССР �засвяціла сонца і ў наша аконца�. Былі прыняты дэкларацыя аб суверэнітэце Беларусі, нацыянальная сімволіка � дзяржаўны герб �Пагоня� і бел-чырвона-белы сцяг, пачалі выдавацца беларускія кнігі па гісторыі, культуры, мове, якія не маглі пабачыць свет у час росквіту савецка-беларускай культуры. Зноў у 1991-1994 гг быў дадзены вялізны штуршок у развіцці нацыянальнай ідэі і беларускасці, які, будзем спадзявацца, не удасца спыніць сілам, што хочуць усталяваць на Беларусі неосавецкі лад.Ва усе гэтыя перыяды ідэя беларускай дзяржаўнасці жыла дзякуючы працы і існаванню Рады БНР, якая актыўна дзейнічае на выгнанні па сённяшні дзень, а таксама беларускім асяродкам у розных кутках планеты Зямля. 

Сёлятняе святкаванне Дня незалежнасці ў Канадзе праходзіла асабліва урачыста. Арганізаты святаў у Таронта, Манрэалі, і ў Аттаве прыклалі значныя намаганні, каб прыгожа і прыстойна адзначыць юбілейную дату � 85-я угодкі Абвяшчэння БНР. З вялікай цікавасцю слухалі звароты і выступленні Старшыні Рады БНР сп. Івонкі Сурвілла, а таксама змястоўны даклад �Вытокі нашай незалежнасці�, зроблены старшынёй Каардынацыйнага Камітэту беларусаў Канады, доктарам Русланам Качатковым. Удзельнікі мітынгаў прынялі заяву, якая надрукавана у нашай газеце. Канадыйскія беларусы, якія прыйшлі на свята мелі магчымасць пазнаёміцца з творчасцю пісьменніцы Вольгі Іпатавай, якая у гэты час была у Канадзе і была нашым вельмі шаноўным госцем, паслухаць вершы у аўтарскім выкананні. З вялікім захапленнем сустрэлі гледачы новую канцэртную праграму нашай фальклорнай групы �Яваровыя людзі� з Таронта (мастацкі кіраўнік � Віялета Кавалёва). Новыя абрадавыя і застольныя песні, карагоды спадабаліся усім удзельнікам свята. 

Разам з гэтым у кожным горадзе дзе праходзіла свята былі і свае прыемныя асаблівасці. У Манрэалі, дзе цудоўную арганізацыю зноў у чарговы раз прадэманстравала сям�я Крыстыны і Анатоля Храноўскага, можна было пачуць вершы як у выкананні людзей старэйшага пакалення, сп. Аляксадра Мяцеліцы, сп. Уладзіміра Бельмача, так і ў выкананні маленькага Дзяніса Парфёнава. У Таронта з прыемнасцю слухалі выступленні нашых старэйшын, сп. Раісы Жук-Грышкевіч і сп. Кастуся Акулы, які дарэчы ад пачатку да канца вёў свята у Беларускім грамадска-рэлігійным цэнтры. Спадарыня Марыя Ганько накрыла святочны стол, як заўсёды са смачнымі стравамі. Адметна, што на свята у Таронта прыйшлі як вернікі праваслаўнай царквы Кірылы Тураўскага, якая належыць да БАПЦ, так і вернікі праваслаўнай царквы Еўфрасінні Полацкай. Прадстаўніца апошняй, сп. Элеанора Пітушка  павіншавала усіх са святам і выказала пажаданне, каб беларусы, якія належаць да гэтых цэркваў часцей збіраліся разам.

У Атттаве урачыстае паседжанне праходзіла у Jean Pigott залі, што ў Ottawa City Hall. Гэта было магчымым дзякуючы саветніку Вендзі Сцюарт, якая спансіравала наш прыём у City Hall, за што мы выказваем ёй вялікую падзяку. У вялікім прасторным зале, з цудоўнай акустыкай было вельмі прыемна слухаць напачатку свята гімны Канады і БНР, выступленне дуэта �Простыя рэчы� у складзе Влады Шамецька (скрыпка) і Міхаіла Рыкава (гітара), ну і вядома ж нашага фальклорнага калектыву з Таронта.  Гэтыя людзі не пашкадавалі сіл, сродкаў і часу і прыехалі напярэдадні у суботу у Аттаву, а большасць з іх таксама прарабіла такі ж самы шлях 2 нядзелі перад гэтым у Манрэаль. Шчырае Вам за гэта дзякуй і далейшых творчых поспехаў. Ва усіх залах, дзе праходзіла святкаванне, гучала беларуская музыка, прадаваліся сувеніры, а у Таронта была арганізавана выстава твораў маладых мастакоў, Жэнні Шаўчэнка, Антона Вараб�я, Аляксандры і Ганны Русецкіх.

Думаецца, што юбілейныя святкаванні яшчэ больш з�ядналі беларусаў тут у Канадзе, пазнаёмілі многіх з іх з важнейшымі гістарычнымі старонкамі жыцця беларускага народа.

Пётр Мурзёнак,
Старшыня ЗБК

Інтернет - канфэрэнцыя сп.Івонкі Сурвілы на Радыё Свабода

[20/03/2003 09:40]
Чым ёсьць лукашэнкауския выбары, ведае увесь сьвет.Што больш правильна -- удзел ци байкот, кольки б год гэта не заняло? Зразумела, што гаворка идзе пра байкот не прыватны, а шыроки, акрэсьлены, сфармуляваны, байкот грамадзка-палитычны. Генадзь Судник
Шаноўны спадар Суднік, ёсьць абставіны, калі байкот выбараў зьяўляецца слушнай формай пратэсту. Прыкладам, калі выбары скарыстоўваюцца для легітымізацыі нелегітымнага парляманту ці нелегітымнага прэзыдэнта. З другога боку, выбары зьяўляюцца найбольш карысным інструмэнтам дэмакратыі � нават калі ўсім ведама, што яны ня будуць праведзеныя паводле дэмакратычных стандартаў. Напрыклад у краінах, дзе няма іншага спосабу інфармаваньня насельніцтва, бо ўлада манапалізавала прэсу і не дапускае апанэнтаў да радыёмікрафонаў і тэлеэкранаў � выбары даюць магчымасьць хоць нейкай камунікацыі з людзьмі. На гэтую тэму можна было б весьці даволі даўгую дыскусыю.

працяг ...

Беларускі Калядны Баль 2003

Шмат беларусаў Атавы аб�яднаў і прыцягнуў да сябе 11 студзеня 2003 года Калядны Беларускі Баль. Ужо сталася традыцыяй, што беларусы зьбіраюцца разам на Каляды, каб пасьвяткаваць гэтае шчодрае сьвята - сустрэць сваіх знаёмых, папець беларускія песьні ды проста добра правесьці час.

Гасьцінная хата спадара Пятра Шварцмана ізноў адчыніла дзьверы й умясьціла усіх, што завітаў у гэты спакойны марозны вечар на беларускія Каляды. Калі вы трапляеце ў гэтую хату, вы адчуваеце сябе у сьвеце, дзе пануе мастацтва й прыгажосьць.

Вялікая частка сьвяточнае праграмы была аддадзена дзецям. Яны сьпявалі, чыталі вершы, вадзілі карагод з завітаўшым на сьвята Санта Клаусам.

Усіх прысутных павіншавала спадарыня Івонка Сурвіла, пажадаўшы святочнага настрою, дабрабыту й надзеяў на тое, што на роднай Беларусі запануе дастойнае жыццё.

Потым адбыўся канцэрт, які распачаў дуэт �Простыя словы� (Улада Шамецька,Міхась Рыкаў). Цудоўна прагучалі ў выкананьні Пятра й Натальлі Мурзёнкаў, Вольгі й Ігара Кідісюкоў, Юркі Шамецькі беларускія песьні �Купалінка�,�Гаворка беларуская�, �Бывайце здаровы� ды іншыя. Было вельмі прыемна чуць, што сьпявалі ня толькі выканаўцы,але шмат людзей у залі.

Зразумела, што за баль бяз танцаў? Цудоўна адчынілі танцавальную праграму Ірэна й Уладзімір Клімковічы. А потым у скокі пусьціліся і дарослыя, і дзеці.

Гэты вечар прынес задавальненне й адчуваньне цеплыні, спакою,дабрыні, еднасьці нашых сэрцаў і душаў, аб�яднаных адзінымі каранямі беларускасьці.

Больш фотаў глядзі тут