Cумесны адпачынак беларусаў Атавы

Cустрэча прайшла прыемна. Усё адпавядала добраму адпачынку. Тры гады таму простая ідэя спадара Пятра Мурзёнка � �А ці не сабрацца нам разам на прыродзе?� � ператварылася, цяпер ужо, ў традыцыйныя сустрэчы беларусаў Атавы на Возеры Піліпа (Philippe Lake). Лагоднае, вялікае возера, неабдзялённыя прыродай краявіды Гаціно парка сталі месцам нашага адпачынку. Нягледзячы на тое, што сыноптыкі абяцалі дождж, надвор�е выдалася цеплым і сонечным.

 Прыехала шмат людзей. Большасьць ведала адзін аднаго, іншыя бачыліся ўпершыню. Вельмі добра было бачыць шмат дзяцей. Усе разам купаліся, гулялі ў футбол, хтосьці пасьпеў пабываць у пячэрах, якія ёсьць недалека ад возера. Жанчыны па-гаспадарску прыгатавалі розныя беларускія прысмакі, і кожны, як звычайна, жадаў пачаставаць іншых.

Пад час сустрэчы была магчымасьць паразмаўляць, бліжэй пазнаёміцца, падзяліцца навінамі, абмеркаваць  будучыя пытаньні. Адно з іх - адкрыцьцё беларускай школы, якая б была добрай магчымасьцю дзеля пашырэньня беларускага асяродзьдзя ў Атаве.

 Дзень прайшоў хутка й прыемна. На наступны год на гэтым месцы ўбачымся зноў.

Больш фотаў глядзі тут

Першыя беларускiя сустрэчы у Ванкуверы

Упершыню за апошнiя гады пачалi збiрацца на сходкi беларусы у Ванкуверы. У красавiку i маi адбылiся дзве такiя сустрэчы. Першая адбылася 27 красавЁка i была прымеркавана да Чарнобыльскай даты. Але гэта была i першая сустрэча беларусаў новай эмiграцыi Ванкуверы. Былi дыскусii, знаёмствы i згода з тым, што такiя сустрэчы вельмi важныя для усiх прыехаўшых з Беларусi. 26 мая многiя з тых хто прыходзiў на першую сустрэчу зноў сабралiся, цяпер ужо на прыродзе, каб працягнуць пачатыя размовы i падумаць пра далейшыя шляхi стварэння спрыяльнага асяроддзя для маральнага, псiхалагiчнага i бытавога развiцця на зямлi Паўночнай Амерыкi.

Iнiцыятарамi i арганiзатарамi гэтых сустрэч былi у Ванкуверы спадарыня Валянцiна Лапцэвiч i спадарыня Iрына Беразуцкая. Мы шчыра жадаем поспеха- нашым землякам у Ванкуверы у згуртаваннi i цiкавага, змястоўнага жыцця.

Сьвяткаванне 25-га сакавіка ў Канадзе

Зварот  Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвіллы з нагоды Дня Незалежнасьці

Дарагія суродзічы,

Вітаю Вас з Днём 25-га Сакавіка, нашым вялікім нацыянальным Сьвятам, якое Вы называеце Днём Волі, а мы тут, на чужыне, называем Днём Незалежнасьці.

Усе мы ведаем, што народ наш сёньня ня ёсьць вольным. Ці ж можна гаварыць аб волі, калі людзі зьнікаюць за тое, што думаюць інакш, як улады, калі закрываюцца незалежныя газэты ды арыштоўваюцца прадпрымальнікі за прыдуманыя праступствы, калі штрафуюць ды зьбіваюць нашу моладзь за тое, што яна дамагаецца права жыць бяз страху, калі зьдзекуюцца з нашых навукоўцаў, бо яны кажуць праўду?

Баліць мне сэрца за ўсіх гэтых мучанікаў нашых часоў � ахвяраў нялюдзкага рэжыму, які пануе над Вамі. Баліць мне яно таксама за тых з Вас, мае дарагія суродзічы, хто яшчэ вераць у прапаганду чалавека, які ня толькі ня дбае пра Ваш дабрабыт, але які гатовы прадаць Вас, каб утрымацца пры ўладзе. Бо ж Вы, якія верыце дыктатару, таксама ахвяры, ахвяры нячэснасьці ды ілжы гэтага рэжыму.

Але хацела б я ў гэты сьвяты Дзень папрасіць Вас, каб задумаліся Вы таксама над пытаньнем незалежнасьці Рэспублікі Беларусь.

Ці забаранялася б Вам сьвяткаваць 25-га Сакавіка, каб край наш быў незалежным? Ці баяліся б Вы гаварыць па-беларуску ў прысутнасьці ўніформаў, калі б Вы адчувалі сябе жыхарамі незалежнай беларускай дзяржавы? Ці ўважалі б Вы, што карысьней для вашых дзетак вучыцца на чужой мове � каб даць сабе рады ў жыцьці � калі б сапраўды верылі, што жывяцё ва ўласнай краіне, у сваім уласным доме, дзе толькі Вы зьяўляецеся гаспадарамі? І ці трэба было б бараніць магілы сваякоў і суродзічаў, закатаваных у часы сталінскага тэрору, калі б Беларусь была незалежнай дзяржавай? Бо якая ж незалежная дзяржава будавала б дарогу на касьцях продкаў свайго народу?

На жаль, край наш і надалей пад ботам чужакоў ды іхных паплечнікаў. Таму і змушаныя мы прадаўжаць змаганьне за незалежнасьць. Бо толькі ў незалежнай Беларусі спазнае наш народ, што такое сапраўдная воля, што такое сапраўды быць гаспадаром у сваім доме.

Дарагія мае суродзічы, у нашых рукох, і толькі ў нашых рукох, будучыня нашага народу і нашага прыгожага краю. Бог нам паможа, сьвет нам паспрыяе, але толькі мы можам зрабіць Беларусь вольнаю і незалежнаю Дзяржавай ды выратаваць яе ад сьмерці. Гэта наш сьвяты абавязак перад Богам, Бацькаўшчынай ды тысячамі папярэднікаў-патрыётаў, што змагаліся за справядлівасьць і свабоду.

Жыве Беларусь!�


Найвялікшым святам, якое яднае беларусаў замежжа, з�яўляецца Дзень Абвяшчэння Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Як сустрэлі яго беларусы Канады?

 Па традыцыі, урачыстыя паседжанні, прысвечаныя 25 сакавіка, прайшлі у буйнейшых беларускіх асяродках у Таронта, Манрэалі і Аттаве. У іх прынялі удзел больш за 170 прадстаўнікоў ранейшай і цяперашняй хваляў эміграцыі. Святкаванні прайшлі у вельмі цёплых і прыемных умовах, у прыгожа прыбраных у нацыянальныя колеры памяшканнях, з малітвамі за Беларусь айца Вячаслава, святара Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, са спяваннем гімна БНР, з дакладамі пра гістарычную дату, з канцэртамі і тэатралізаванным прадстаўленнем, са смачнымі беларускімі пачастункамі. 

У Таронта, у будынку Беларускага грамадска-рэлігійнага цэнтра, удельнікаў свята віншавалі ветэраны беларускага руху ў Паўночнай Амерыцы, сп. Раіса Жук-Грышкевіч і пісьменнік Кастусь Акула, а таксама старшыня Згуртавання Беларусаў Канады сп. Пётр Мурзёнак. З задавальненнем усе паслухалі цікавы і грунтоўны даклад зроблены прадстаўніцай маладога пакалення, сп. Вольгай Яноўскай, з якім яна па запрашэнню выступіла пазней і ў канадыйскай сталіцы. Віншаванні ад беларусаў з розных краін свету зачытала сп. Надзея Дробіна, старшыня Таронтаўскага аддела ЗБК. Затым адбыўся канцэрт маладога калектыву фальклорнага мастацтва пад кіраўніцтва сп. Віялеты Кавалёвай. Упэўнены, што калі б Вы пачулі беларускія народныя песні у іх выкананні, то адразу ж захацелі б запрасіць гэты ансамбль у госці. У гэтым ужо пераканаліся беларусы Аттавы, бо фальклорная група �Рушнічок� не толькі цудоўна спявае, але і можа завесці з Вамі харавод, і навучыць Вас спяваць песні. Па заканчэнні свята у Таронта група беларусаў паехала да гарадской ратушы рабіць здымкі, дзе у гэты дзень, вось ужо на працягу 30 гадоў на галоўным флагштоку уздымаецца нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. 

У Аттаве святкаванне праходзіла у City Hall. Удельнікаў свята вітала сп. Івонка Сурвілла, старшыня Рады БНР. Пасля віншаванняў і урачыстага даклада госці з вялікай цікавасцю прагледзелі відэафільм, зроблены моладдзю �Маладога Фронта�, пра падзеі апошніх двух год, якія адбыліся на Беларусі. На выставе малюнкаў дзяцей з Чаускага раёна можна было набыць копіі, а атрыманыя грошы пайшлі у Беларускі-Канадыйскі Фонд дапамогі дзецям Чарнобыля. Пасля цудоўнага выступлення фальклорнага ансамбля �Рушнічок� усе з захапленнем слухалі інструментальную музыку (скрыпкі, гітара, бубен) у выкананні Влады і Рамана Шамецькаў, Вольгі і Міхаіла Рыкавых. Выдатная акустыка зала спрыяла эмацыянальнаму успрыняццю знаёмых беларускіх мелодый.�

Вельмі прыстойна, прыгожа і арыгінальна прайшло святкаванне у Манрэалі, у арганізацыі якога ужо па традыцыі бярэ удзел уся сям�я сп. Анатоля Храноўскага, аднаго са старэйшых актывістаў беларускага руху у Квебеку. Прыйшлі ветэраны, дзеткі чыталі вершы на роднай мове, адбыўся і невялікі спектакль �Батлейкі�. Напачатку сп. Івонка Сурвілла і сп. Пётр Мурзёнак павіншавалі прысутных са святам, пажадалі ім поспехаў у беларускіх справах, здароў�я, шчасця і удачы на новай зямлі. 

Сябры Згуртавання Беларусаў Канады правялі 6 красавіка у канадыйскай сталіцы пікеціраванне беларускай амбасады і шэсце па вуліцах Аттавы. Каля 40 удзельнікаў з Таронта, Аттавы, Манрэаля, палову з якіх складалі маладыя людзі, вырашылі такім чынам адзначыць ідэі незалежнай Беларусі, выказаныя у Акце ад 25 сакавіка 1918 года аб абвяшчэнні БНР, а таксама падтрымаць акцыі, якія зараз арганізуюцца �Маладым фронтам� і праходзяць па ўсёй Беларусі пад лозунгам �Беларусь у Еўропу�. Дэманстранты ў сталіцы Канады ішлі пад лозунгамі �Беларусь у Еўропу�, �Стоп Лукашэнка�, �Не � дыктатарскаму рэжыму на Беларусі�, �Жыве БНР�, �Няхай жыве Беларусь�.

 Думаецца, што прайшоўшыя святкаванні паспрыяюць больш цеснаму яднанню беларусаў у Канадзе, развіццю і падтрыманню культурных і гістарычных традыцый беларускага народа, і будуць пачуты на радзіме.

Больш фотаў глядзі тут

ДА НАШАЙ МОЛАДЗІ � НАШАЙ НАДЗЕІ

Дарагія абаронцы Курапатаў!

Мы, беларусы Канады, шлём Вам шчырыя словы падзякі і павагі за мужнасць і гераізм, якія Вы кожны дзень выяўляеце ў Курапатах пры абароне нашай памяці, нашай гісторыі, нашай Радзімы. 

Прайшло больш 12-ці гадоў, як у Курапатах былі знойдзены сляды злачынстваў сталінскага, бальшавіцкага рэжыму супраць беларускага народа. Многімі даследаваннямі дакладна устаноўлена, што там ляжаць нашы суайчыннікі. Але і дакладна вядома, што існуючы урад да гэтага часу не пакаяўся перад беларускімі людзьмі за здзейсненае ў мінулым і не збіраецца належным чынам увекавечыць памяць бязвінна загінуўшых. Больш таго, існуючы урад спрабуе схаваць, цяпер ужо у другі раз, тое, што адбывалася ў Курапатах па вынішчэнню беларускасці і імкнення да свабоды на працягу многіх дзесяцігоддзяў. А ці магло быць інакш?

Дзякуй Вам вялікі за тое, што Вы робіце. Гэта вельмі не проста - выйсці ў першыя рады і даць прыклад людзям, што можна змагацца з чорнымі сіламі, запаліць агонь святла і надзеі і паказаць, што у нас ёсць будучыня. Мы ганарымся усімі Вамі і не падзяляем Вас на прадстаўнікоў тых альбо іншых груп ці плыняў. Для нас Вы мужныя людзі, змагары за шчасце беларускага народа. Мы зычым Вам быць моцнымі, здаровымі і шчаслівымі! 

Верым у перамогу, якую Вы зараз працягваеце у барацьбе за Курапатаўскі мемарыял.

 Жыве Беларусь!

 Згуртаванне Беларусаў Канады, 24 студзеня 2002 г.