Традыцыйная Сустэча Беларусаў Атавы

20 ліпеня 2008 г., ў нядзелю, з 11.00 да 17.00 адбудзецца чарговая сустрэча і сумесны адпачынак беларусаў Атавы на PHILIPPE LAKE.

 Пад час сустрэчы вы зможате пазнаеміцца і сустрэцца з суродзічамі, якія жывуць у Атаве, пагуляць у актыўныя гульні, добра адпачыць. �Дарога ад Атавы да возера займае каля 60 хвілін. Перш па 105 - й дарозе. Потым прыкладна праз 40 хвілін паварот налева на 366 дарогу. Потым каля Covered Bridge зноў паварот налева да возера (падрыхтуйце прыблізна 10$ з машыны за ўезд на возера). Мы будзем адпачываць на Breton Beach з правага боку ад стаянак (гледзячы на возера).

 Пляж абсталяваны ўсім неабходным для адпачынку і сумеснага абеду. 

Калі ласка, запрашайце сваіх сяброў!

Тэлефоны для даведак:
Влада і Юра Шамецькі - (613) 592-5145
Наталія і Пётр Мурзёнкі - (613) 680-1144

Глядзі мaпу 1
Глядзі мaпу 2

28-ая Сустрэча Беларусаў Паўночнай Амэрыкі

Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА) і Згуртаваньне Беларусаў Канады (ЗБК) паведамляюць, што чарговая Сустрэча Беларусаў Паўночнай Амэрыкі адбудзецца 30-31-га жніўня 2008-га году (Labor Day) у Беларуска-Амэрыканскім Грамадскім Цэнтры ПОЛАЦАК, у ваколіцы гораду Кліўленду, штат Агаё. 

Субота, 30-га жніўня

  • Па паўдні ад 1-ай гадзіны аж да вечара: 
    НАРОДНЫ КІРМАШ на пляцоўцы Полацку з музыкай, пачастункамі - ад дранікаў да барбекю,
  •  працяглы паказ новых фільмаў і ручных вырабаў,
  •  спартовыя спаборніцтвы і гульні,
  •  багатая латарэя, выстава і продаж, дыскаў, сувеніраў.

У вечары ВОГНІШЧА з супольным сьпевам, музыкай...

Нядзеля, 31-га жніўня

  • A 10-ай гадзіне: БАГАСЛУЖБА
  • A 12-ай гадзіне: БАНКЕТ 
  • цэлы дзень: ВЫСТАВА ТВОРЧАСЬЦІ БЕЛАРУСКІХ МАСТАКОЎ
  •  Aд 2-4ай гадзіне: КАНФЕРЭНЦЫЯ СУСТРЭЧЫ з шэрагам ведамых прамоўцаў, дыскусіяй на тэму Год Беларускай Дзяржаўнасьці - вакол 90-ых Угодкаў БНР таксама магчымая англамоўная дыскусія (тема ў залежнасьці ад папярэдняга зацікаўленьня)
  • A 5-ай гадзіне: АЎКЦЫЁН ВЫБРАНЫХ ТВОРАЎ
  • A 7-ай гадзіне: ВЯЛІКІ КАНЦЭРТ артысты і гурты з розных асяродкаў Амэрыкі і Канады.
  •  ЗАБАВА - ТАНЦЫ і ГУЛЬНІ пад жывую аркестру, з багатым і смачным буфетам.

 

тэл для даведак у Таронта : (905) 760 7447 (Зьмітры)

 

29 студзеня на 83-м годзе жыцьця адышоў у лепшы сьвет Кастусь Акула, пісьменьнік і грамадзкі дзеяч беларускай эміграцыі.

Кастусь Акула (Аляксандр Ігнатавіч Качан)- вядомы грамадзкі дзеяч беларускай эміграцыі, празаік, паэт, драматург.
Ён нарадзіўся ў 1925 г. у вёсцы Верацеі Вілейскага павета (цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл.). У 1943 г. паступіў у Віленскую беларускую гімназію, а ў 1944- у афіцэрскую школу Беларускай краёвай абароны (БКА). Ваяваў у Другім польскім корпусе генэрала Андэрса 8-й Брытанскай арміі, якая знаходзілася ў Італіі, удзельнічаў у славутай бітве пры Монтэ-Касіна, быў узнагароджаны мэдалём За вайну, Залатой Зоркай Італіі. Скончыў Брытанскую афіцэрскую школу (1946) і ў чыне капрала зноў вярнуўся ў Італію. Пасьля вайсковай службы прыехаў у Англію, а ў чэрвені 1947 г. іміграваў у Канаду. Кастусь Акула быў адным з самых актыўных дзеячаў беларускай дыяспары. У Канадзе шмат часу аддаваў арганізацыі беларускіх суполак, заснаваньню царквы ў Таронта, працы ў нядзельных школках, рэдагаваньню часопіса Зважай, супрацоўніцтву зь беларусамі ЗША. К.Акула быў адным з арганізатараў Згуртаваньня беларусаў Канады і яго першым старшынём. Наладжваў выпуск штомесячнай газэты Беларускі эмігрант.
У Беларусі і на эміграцыі Кастусь Акула вядомы сваімі празаічнымі творамі- раманамі Змагарныя дарогі, За волю, трылёгіяй Гараватка. К.Акула (адзіны з беларускіх пісьменьнікаў замежжа) напісаў раман на ангельскай мове Заўтра- гэта ўчора (Tomorrow isyesterday, 1968) пра лёс беларусаў і Беларусі ваеннай і паваеннай пары. Раман, перакладзены на беларускую мову Ірынай Варабей, зараз рыхтуецца да выданьня ў сэрыі Бібліятэка Бацькаўшчына�.

Разьвітацца са спадаром Кастусём Акулам можна:

Суббота - у Cardinal Funeral Home, 366 Bathurst St. (каля Dundas). 

Нядзеля - 6:00 вечара, Паніхіда ў Cardinal Funeral Home. Паніхіду справіць айцец Вячаслаў.

Панядзелак � 11:00 раніцы, Адпяваньне, у Беларускай Царкве на 524 St.Clarens Аve.
- 1:00 -1:30, Паховіны, ад Беларускага грамадзка-рэлігійнага цэнтра.
Пахаваньне адбудзецца на Pine Hills Cemetery, (Kennedy Rd. & St. Clair Ave. E.)

 

"Прымакi" ў Таронта

Самадзейны аматарскі тэатр Беларускага Грамадзка-Рэлігійнага Цэнтру ў Таронта зноў пацешыў тутэйшую грамаду. Гэтым разам новай пастаноўкай па пьесе Янкі Купалы "Прымакі". Прысьвечаная яна была 125-годдзю з Дня Нараджэньня Песьняра. 

Напісаны гэты сцэнічны жарт у далёкім 1913 годзе, але ягоная прывабнасьць для гледача не паменшала й дагэтуль. Камічнасьцсь сытуацый ды дасьціпнасьць жарту выклікала сьмех кожнага, хто прыйшоў на пастаноўку. Сакавітасьць роднае гаворкі, старанна адабраныя дэкарацыі сцэны нібы йзноў адчынілі нам дзьверы ў беларускую вёску тых часоў. 

Доўгія апладысменты самадзейным артыстам і іх мастацкаму кіраўніку Ірыне Шарамет яшчэ раз паказалі, як важна нам тут на чужыне й надалей трымаць тую нябачную сувязь з Радзімай і які моцны запал энергіі даюць ўсім нам такія імпрэзы. 

лicтапад 2007

41- шы Зьезд Беларусаў Канады

Адна з старэйшых беларускіх арганізацый Паўночнае Амэрыкі, Згуртаваньне Беларусаў Канады, правяла свой 41- шы зьезд напрыканцы кастрычніка ў сталіцы Антарыё Таронце. ЗБК склікае свае зьезды звычайна што два гады.

Зьезд сабраў сяброў арганізацыі пераважна з Антарыё, дзе й жыве большасьць канадыйскіх беларусаў. Прыехалі дэлегаты як старэйшага пакаленьня, так і моладзь. 

З прывітальным словам да Зьезду выступіла Старшыня Рады БНР сп. Івонка Сурвілла.

Дэлегаты абмеркавалі справаздачу Галоўнай Управы ды далі адзнаку працы арганізацыі за апошнія два гады. Адзначаўся сталы поступ у працы зь дзяржаўнымі ўстановамі краіны. Не сакрэт, што цяперашні кансэрватыўны канадыйскі ўрад значна актывізаваўся ў сваёй зьнешней палітыцы. У Эўропе гэта асабліва было відаць на прыкладзе Украіны, а пазьней і Беларусі. ЗБК са свайго боку своечасова выступала са сваёй пазіцыяй пазіцыяй што да галоўных падзеяў у Беларусі ды іх водгукаў у Канадзе, даводзіла свае ідэі да Ўраду праз парламентароў федэральнага ўзроўню. 

                             Старшыня Галоўнай Управы Зьміцер Эльляшэвіч
               
Пасьля дакладу Галоўнае Управы дэлегаты заслухалі i прынялі справыздачы Скарбніка і Старшыні Нагляднае Рады. 

Падчас дыскусіі аб галоўных напрамках дзейнасьці на наступныя два гады выказвалася шмат прапановаў ды парадаў. Шмат меркаваньняў было наконт таго, як прыцягнуць болей неабыякавых людзей да працы ў арганізацыі. 

Праца арганізацыі ды яе Галоўнай Управы за апошнія два гады была ацэніна вельмі высока. Старшынём Галоўнай Управы паноўна абраны Зьміцер Эльляшэвіч.

кастрычнiк 2007

Каляды у Аттаве

13 студзеня у беларускім класе у Аттаве святкавалі Каляды. Свята было арганізавана настаўіцай Мурзёнак Данатай Генрыхаўнаў і бацькамі вучняў. З прывітальным словам звярнуўся старшыня Аттаўскага аддзела ЗБК, сп. П. Мурзёнак, які павіншаваў усіх з Каляднымі святамі і Новым годам, і адзначыў, што беларускі клас спраўляе у гэтыя дні трохгадовы юбілей. На свяце прысутнічалі бацькі і госці - нашы суайчыннікі, якія пражываюць у Аттаве. Ганаровымі гасцямі былі Старшыня Рады БНР сп. І. Сурвілла і дырэктар школы Анна Боўлес. 

Вечар пачаўся з песні �Учора звячора�. Потым усе вучні дэкламавалі калядныя і навагоднія вершы, а таксама вершы пра зіму. Прагучала мелодыя песні �Ціхая ноч� у выкананні Шамецькі Влады (скрыпка) і яе дачкі Паўлінкі, якая сыграла на піяніна. Потым дзяўчынкі выканалі песню-танец �Сняжынкі�. Інсцэніраваную казку �Воўк-гультай� сыгралі Алёша Цыпенка і Агата і Ніна Логвіны. Пелюшонак Ліля і Шамецька Паўліна выканалі танец �Лялька�. Беларускую полечку станцавалі Алёша і Агата. У выкананні юных музыкантаў на піяніна прагучэлі фрагменты класічнай музыкі. Закончылі канцэрт песняй �Саўка ды Грышка�. 

 

 

Аттава, студзень 2007 года 


У заключэнні сп. Івонка Сурвілла падзякавала бацькам і настаўнікам за атрыманае задавальненне і пажадала поспехаў у далейшай працы беларускага класа. 
Потым дзеці селі за салодкі стол, пардрыхтаваны бацькамі. Дарослыя мелі магчымасць пагутарыць аб сваім жыцці-быцці. Канцэртам усе прысутныя засталіся задаволены. І хоць на гадзінку адчулі сябе, што яны пабылі на сваёй бацькаўшчыне. Шчыры дзякуй настаўніцы, дзеткам і іх бацькам, што яны робяць гэта.


Мурзёнак П.С., настаўнік
24 студзеня 2007 года

 

Наш  адрас

Belarusian Canadian Alliance
524 St.Clarens Аve.
Toronto, ONT
M6H 3W7
Phone : (416) 530-1025
E-Mail : info@belaruscanada.com

  СУСТРЭЧЫ Ў БЕЛАРУСКІМ ЦЭНТРЫ (Таронта)

Таронтаўская Управа ЗБК запрашае ўсіх суродзічаў-беларусаў на штомесячныя сустрэчы у памяшканні Беларускага культурна-рэлігійнага цэнтру ў Таронта (524 St.Clarens Аve.).

Тут можна заўсёды знайсьці аднадумцаў, спытаць парады, падзяліцца ўражаньнямі аб сёньняшніх падзеях на Бацькаўшчыне, паслухаць музыку ды й проста выпіць кавы.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя а 11-й гадзіне раніцы ў апошнюю нядзелю кожнага месяца (пасьля Багаслужбы ў Царкве Сьв. Кірылы Тураўскага).


Галоўная ўправа Згуртаваньня беларусаў Канады

Canadian International Education Program

Пры актыўным садзейнічанні і фінансавай падрымцы дзяржаўных адукацыйных установаў Канады ў Атаве працуе беларускі суботні клас.

У беларускі клас прымаюцца дзеці да 8 класа уключна. Заняткі праводзяць настаўнікі з вялікім стажам працы з дзецьмі дашкольнага, малодшага і сярэдняга школьнага узросту.

Гэта унікальная магчысмасць для кожнага дзіцяці не толькі бліжэй пазнаёміцца з беларускай культурай, мовай і гісторыяй, але і таксама набыць дадатковыя веды па матэматыцы.

Заняткі па суботах у школе Dr.Roy Kennedy з 9.00 да 11.00 гадзін.

Адрас школы: 919 Woodroffe Ave (between the Queen�s Way and Carling Ave).

Тэлефон для даведак: (613) 733-5775.

Старшыня 
Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
Івонка Сурвілла

Афіцыйны сайт 
Рады Беларускай Народнай Рэспублікі