Навуковая канферэнцыя пра Беларусь у Аттаве

21 верасня у Аттаўскім універсітэце прайшла навуковая канферэнцыя Беларусь сёння. Яе арганізатарамі былі Міністэрства замежных спраў Канады і кафедра Украінскіх навук Аттаўскага універсітэта. Трэба адзначыць, што падобная канферэнцыя у сталіцы Канады праводзілася больш 30 гадоў таму назад.

Канферэнцыю адкрыў загадчык кафедры Украінскіх навук, прафесар Dominique Arel, які зазначыў важнасць правядзення такой канферэнцыі з улікам сучаснай сітуацыі на Беларусі. У першай палове дня адбылася сэсія Сітуацыя на Беларусі пад прэзідэнтам Лукашэнка: Да і пасля прэзідэнцкіх выбараў у сакавіку 2006 года.
Сэсію пачаў з даклада і затым вёў прафесар David Marples, з Унівесітэта Альберты, Канада. Прафесар David Marples аўтар 11 кніг пра Чарнобыль і сталінізм на Украіне, пра сучасную Беларусь, пра крах Савецкага Саюза. Даклады таксама зрабілі, сп. Agata Wierzbowska-Miazga з Варшаўскага універсітэта, якая зяўляецца аўтарам публікацый Пост-камуністычная трансфармацыя ў Беларусі і Беларуская амаль рэвалюцыя, а таксама сп. Natalia Leshchenko з Лонданскай школы эканомікі, Вялікабрытанія, аўтар працы Дзве стратэгіі будаўніцтва нацыі у пост-савецкай Беларусі (Нацыі і нацыяналізм), апублікаванай у 2004 годзе.

У другой палове дня прайшла сэсія Праблемы бяспекі і беларуская палітыка: Суадносіны з Расеяй, Еўрапейскім Саюзам, ЗША і Канадай. Даклад на пачатку зрабіў сп. Yann Breault з Квебекскага унівесітэта, Манрэаль, Канада, які працуе у галіне узаемаадносін трох усходнеславянскіх нацый, аўтар артыкула Трансфармацыя беларускай пан-славянскай ідэнтычнасці. Затым выступіў прафесар Robert Legvold, з кафедры палітычных навук Калумбійскага універсітэта, ЗША, які займаецца праблемамі міжнародных адносін былых савецкіх дзяржаў, уключаючы Беларусь і Украіну. Пасля яго даклад зрабіў прафесар Peter Rutland з Віслейнскага унівесітэта, Канекцікут, ЗША, які займаецца расейскай замежнай і эканамічнай палітыкай.

Аўтары усіх дакладаў далі аналіз сітуацыі і зрабілі прагнозы што да далейшага развіцця дэмакратыі на Беларусі. У канферэнцыі прынялі удзел больш за 80 асобаў, 
працаўнікоў міністэрства, кафедры, універсітэта і прадстаўнікоў беларускай дыяспары з Аттавы і Таронта. Было многа пытанняў і дыскусіі.

Др Пётр Мурзёнак
Аттава, 15 кастрычніка 2006 года