| Галоўная | Падзеі | Слуцак | Царква | Форум | Гісторыя | Абвесткі |
Купалле у Аттаве Беларусы Аттавы сёлета упершыню святкавалі Купалле. Свята праходзіла на беразе маляўнічага возера Ньюкомб, што у 40 км на поўнач ад Аттавы. Бераг возера і прылеглая зямля з�яўляюцца уласнасцю Украінскай грэка-каталіцкай царквы Св. Іаана Красціцеля. Са шчырага дазволу нашых украінскіх сяброў мы мелі магчымасць правесці свята, адпачыць і паставіць намёты на прыватнай тэрыторыі. За што ім выказваем вялікую падзяку. Само святкаванне праходзіла, як гэта і патрабуе традыцыя, позна вечарам. Але ужо пачынаючы з апоўдня пачалі збірацца нашы землякі. Пачалі рыхтавацца да свята. Хтосьці узяўся рыхтаваць вогнішча, іншыя рабілі кола, майстравалі ведзьму, плялі вянкі. Многія моманты падрыхтоўкі і само святкаванне можна пабачыць на цудоўных здымках зробленых сп. Наталляй Баркар і сп. Сяргеем Ляховічам. Пасля сумеснай вячэры, на якой прысутнічала каля сарака удзельнікаў, пачалося святкаванне. Свята пачалося з расказа сп. Улады Шамецька аб тым, як звычайна праходзіла гэта старажытнае свята у славянскіх народаў. Была выбрана Купалінка, ролю якой выконвала Паўліна Шамецька. Затым пад спевы �Купалінка, Купалінка�� і �Ой рэчанька, рэчанька� удзельнікі свята узяўшыся за рукі вадзілі харавод вакол вогнішча. Потым спявалі беларускія песні. Былі і выступленні самых маленькіх удзельнікаў � навучэнцаў беларускага суботняга класа у Аттаве. Ніна і Агата Логвіны, Паўліна Шамецька, Алёша Ціпенка цудоўна спявалі �Цік-так ходзікі�, �Ціхая ноч�. У сярэдзіне вогнішча на шасце стаяла кола, якое пасля таго як яно загарэлася аднеслі да возера, апусцілі у ваду і �ачысцілі� яе такім чынам. Пазней у вогнішча была пастаўлена і ведзьма, якую трэба было спаліць як сімвал усяго злога, каб пазбыцца яго і не мець больш ніколі. Але перад гэтым самыя маленькія дзеці шчыра развітваліся з ведзьмай, якая усім спадабалася, бо на працягу усяго свята стаяла побач непадалёк ад цэнтральнага месца святкавання ля вогнішча. Ведзьму змайстравалі бацька і сын, Міхаіл і Юра Рыкавы, кола - сп. Сяргей Мазгавы і яго сябра Леанід. Дзесьці пасярод свята �прапала� Купалінка, якую каля паўгадзіны давялося шукаць на лузе і ў лесе, які расце на беразе возера. Фіналам свята было пусканне вянкоў на ваду. Вянкі з маленькімі свечкамі паціху плылі ад берага з нейкімі трапяткімі надзеямі, марамі і з думкамі чагосьці яшчэ незразумелага, што яднае нас з нашымі продкамі. Першае святкаванне Купалля у Аттаве прайшло вельмі прыгожа і спадзяемся стане добрай традыцыяй. Пётр Мурзёнак |