| Галоўная | Падзеі | Слуцак | Царква | Форум | Гісторыя | Абвесткі |
Сьвяткаваньне 25-га сакавіка ў Атаве Беларусы Атавы правялі ўрачыстую вечарыну, прысьвечаную Дню Абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
У залі Атаўскай мэрыі сабралася каля 70 чалавек, каб са сьвяточным настроем выказаць сваю падтрымку ідэям незалежнай і дэмакратычнай Беларусі, якія былі абвешчаны ў далёкім 1918 годзе, але па сеняшні дзень застаюцца актуальнымі і нявырашанымі. З прывітальным словам выступіла спадарыня Івонка Сурвіла, якая павіншавала прысутных з нашым вялікім нацыянальным сьвятам - Днём Волі.
У сьвяткаваньні прынялі ўдзел госьці з Таронта на чале са Старшынёй Згуртаваньня Беларусаў Канады спадаром Зьмітерам Еляшэвічам, які шчыра павіншаваў усіх прысутных з гістарычным Беларускім сьвятамі. На сьвяткаваньні выступіла таксама Оttawa City Councillor спадарыня Maria McRay, якая выказала салідарнасьць з беларусамі, якія змагаюцца за незалежнае й дэмакратычнае жыццё. Апошнія падзеі на Беларусі вельмі актыўна абмярковываліся ўдзельнікамі сустрэчы.
Аттава, сакавік 2006 года
Удзельнікі сьвяточнай вечарыны ( калі ласка карыстайцеся гарызантальным скролінгам вашага камп'ютэра каб убачыць усё фота)
Старшыня атаўскага адзелу Згуртаваньня Беларусаў Канады сп. Пётар Мурзёнак
Оttawa City Councillor спадарыня Maria McRay
Старшыня Згуртаваньня Беларусаў Канады сп. Зьміцер Ельяшэвіч
Фальклёрны гурт 'Яваровыя людзі' |