| 29 студзеня на 83-м годзе жыцьця адышоў у лепшы сьвет Кастусь Акула, пісьменьнік і грамадзкі дзеяч беларускай эміграцыі.
Кастусь Акула (Аляксандр Ігнатавіч Качан)- вядомы грамадзкі дзеяч беларускай эміграцыі, празаік, паэт, драматург. Ён нарадзіўся ў 1925 г. у вёсцы Верацеі Вілейскага павета (цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл.). У 1943 г. паступіў у Віленскую беларускую гімназію, а ў 1944- у афіцэрскую школу Беларускай краёвай абароны (БКА). Ваяваў у Другім польскім корпусе генэрала Андэрса 8-й Брытанскай арміі, якая знаходзілася ў Італіі, удзельнічаў у славутай бітве пры Монтэ-Касіна, быў узнагароджаны мэдалём За вайну, Залатой Зоркай Італіі. Скончыў Брытанскую афіцэрскую школу (1946) і ў чыне капрала зноў вярнуўся ў Італію. Пасьля вайсковай службы прыехаў у Англію, а ў чэрвені 1947 г. іміграваў у Канаду. Кастусь Акула быў адным з самых актыўных дзеячаў беларускай дыяспары. У Канадзе шмат часу аддаваў арганізацыі беларускіх суполак, заснаваньню царквы ў Таронта, працы ў нядзельных школках, рэдагаваньню часопіса Зважай, супрацоўніцтву зь беларусамі ЗША. К.Акула быў адным з арганізатараў Згуртаваньня беларусаў Канады і яго першым старшынём. Наладжваў выпуск штомесячнай газэты Беларускі эмігрант. У Беларусі і на эміграцыі Кастусь Акула вядомы сваімі празаічнымі творамі- раманамі Змагарныя дарогі, За волю, трылёгіяй Гараватка. К.Акула (адзіны з беларускіх пісьменьнікаў замежжа) напісаў раман на ангельскай мове Заўтра- гэта ўчора (Tomorrow isyesterday, 1968) пра лёс беларусаў і Беларусі ваеннай і паваеннай пары. Раман, перакладзены на беларускую мову Ірынай Варабей, зараз рыхтуецца да выданьня ў сэрыі Бібліятэка Бацькаўшчына�. Разьвітацца са спадаром Кастусём Акулам можна: Суббота - у Cardinal Funeral Home, 366 Bathurst St. (каля Dundas). Нядзеля - 6:00 вечара, Паніхіда ў Cardinal Funeral Home. Паніхіду справіць айцец Вячаслаў. Панядзелак � 11:00 раніцы, Адпяваньне, у Беларускай Царкве на 524 St.Clarens Аve. - 1:00 -1:30, Паховіны, ад Беларускага грамадзка-рэлігійнага цэнтра. Пахаваньне адбудзецца на Pine Hills Cemetery, (Kennedy Rd. & St. Clair Ave. E.) | | Самадзейны аматарскі тэатр Беларускага Грамадзка-Рэлігійнага Цэнтру ў Таронта зноў пацешыў тутэйшую грамаду. Гэтым разам новай пастаноўкай па пьесе Янкі Купалы "Прымакі". Прысьвечаная яна была 125-годдзю з Дня Нараджэньня Песьняра. Напісаны гэты сцэнічны жарт у далёкім 1913 годзе, але ягоная прывабнасьць для гледача не паменшала й дагэтуль. Камічнасьцсь сытуацый ды дасьціпнасьць жарту выклікала сьмех кожнага, хто прыйшоў на пастаноўку. Сакавітасьць роднае гаворкі, старанна адабраныя дэкарацыі сцэны нібы йзноў адчынілі нам дзьверы ў беларускую вёску тых часоў. Доўгія апладысменты самадзейным артыстам і іх мастацкаму кіраўніку Ірыне Шарамет яшчэ раз паказалі, як важна нам тут на чужыне й надалей трымаць тую нябачную сувязь з Радзімай і які моцны запал энергіі даюць ўсім нам такія імпрэзы. лicтапад 2007 Адна з старэйшых беларускіх арганізацый Паўночнае Амэрыкі, Згуртаваньне Беларусаў Канады, правяла свой 41- шы зьезд напрыканцы кастрычніка ў сталіцы Антарыё Таронце. ЗБК склікае свае зьезды звычайна што два гады. Зьезд сабраў сяброў арганізацыі пераважна з Антарыё, дзе й жыве большасьць канадыйскіх беларусаў. Прыехалі дэлегаты як старэйшага пакаленьня, так і моладзь. З прывітальным словам да Зьезду выступіла Старшыня Рады БНР сп. Івонка Сурвілла. Дэлегаты абмеркавалі справаздачу Галоўнай Управы ды далі адзнаку працы арганізацыі за апошнія два гады. Адзначаўся сталы поступ у працы зь дзяржаўнымі ўстановамі краіны. Не сакрэт, што цяперашні кансэрватыўны канадыйскі ўрад значна актывізаваўся ў сваёй зьнешней палітыцы. У Эўропе гэта асабліва было відаць на прыкладзе Украіны, а пазьней і Беларусі. ЗБК са свайго боку своечасова выступала са сваёй пазіцыяй пазіцыяй што да галоўных падзеяў у Беларусі ды іх водгукаў у Канадзе, даводзіла свае ідэі да Ўраду праз парламентароў федэральнага ўзроўню. Старшыня Галоўнай Управы Зьміцер Эльляшэвіч Пасьля дакладу Галоўнае Управы дэлегаты заслухалі i прынялі справыздачы Скарбніка і Старшыні Нагляднае Рады. Падчас дыскусіі аб галоўных напрамках дзейнасьці на наступныя два гады выказвалася шмат прапановаў ды парадаў. Шмат меркаваньняў было наконт таго, як прыцягнуць болей неабыякавых людзей да працы ў арганізацыі. Праца арганізацыі ды яе Галоўнай Управы за апошнія два гады была ацэніна вельмі высока. Старшынём Галоўнай Управы паноўна абраны Зьміцер Эльляшэвіч. кастрычнiк 2007 13 студзеня у беларускім класе у Аттаве святкавалі Каляды. Свята было арганізавана настаўіцай Мурзёнак Данатай Генрыхаўнаў і бацькамі вучняў. З прывітальным словам звярнуўся старшыня Аттаўскага аддзела ЗБК, сп. П. Мурзёнак, які павіншаваў усіх з Каляднымі святамі і Новым годам, і адзначыў, што беларускі клас спраўляе у гэтыя дні трохгадовы юбілей. На свяце прысутнічалі бацькі і госці - нашы суайчыннікі, якія пражываюць у Аттаве. Ганаровымі гасцямі былі Старшыня Рады БНР сп. І. Сурвілла і дырэктар школы Анна Боўлес. Вечар пачаўся з песні �Учора звячора�. Потым усе вучні дэкламавалі калядныя і навагоднія вершы, а таксама вершы пра зіму. Прагучала мелодыя песні �Ціхая ноч� у выкананні Шамецькі Влады (скрыпка) і яе дачкі Паўлінкі, якая сыграла на піяніна. Потым дзяўчынкі выканалі песню-танец �Сняжынкі�. Інсцэніраваную казку �Воўк-гультай� сыгралі Алёша Цыпенка і Агата і Ніна Логвіны. Пелюшонак Ліля і Шамецька Паўліна выканалі танец �Лялька�. Беларускую полечку станцавалі Алёша і Агата. У выкананні юных музыкантаў на піяніна прагучэлі фрагменты класічнай музыкі. Закончылі канцэрт песняй �Саўка ды Грышка�.  Аттава, студзень 2007 года У заключэнні сп. Івонка Сурвілла падзякавала бацькам і настаўнікам за атрыманае задавальненне і пажадала поспехаў у далейшай працы беларускага класа. Потым дзеці селі за салодкі стол, пардрыхтаваны бацькамі. Дарослыя мелі магчымасць пагутарыць аб сваім жыцці-быцці. Канцэртам усе прысутныя засталіся задаволены. І хоць на гадзінку адчулі сябе, што яны пабылі на сваёй бацькаўшчыне. Шчыры дзякуй настаўніцы, дзеткам і іх бацькам, што яны робяць гэта. Мурзёнак П.С., настаўнік 24 студзеня 2007 года | Belarusian Canadian Alliance 524 St.Clarens Аve. Toronto, ONT M6H 3W7 Phone : (416) 530-1025 E-Mail : info@belaruscanada.com Таронтаўская Управа ЗБК запрашае ўсіх суродзічаў-беларусаў на штомесячныя сустрэчы у памяшканні Беларускага культурна-рэлігійнага цэнтру ў Таронта (524 St.Clarens Аve.). Тут можна заўсёды знайсьці аднадумцаў, спытаць парады, падзяліцца ўражаньнямі аб сёньняшніх падзеях на Бацькаўшчыне, паслухаць музыку ды й проста выпіць кавы. Запрашаюцца ўсе жадаючыя а 11-й гадзіне раніцы ў апошнюю нядзелю кожнага месяца (пасьля Багаслужбы ў Царкве Сьв. Кірылы Тураўскага). Галоўная ўправа Згуртаваньня беларусаў Канады
Пры актыўным садзейнічанні і фінансавай падрымцы дзяржаўных адукацыйных установаў Канады ў Атаве працуе беларускі суботні клас. У беларускі клас прымаюцца дзеці да 8 класа уключна. Заняткі праводзяць настаўнікі з вялікім стажам працы з дзецьмі дашкольнага, малодшага і сярэдняга школьнага узросту. Гэта унікальная магчысмасць для кожнага дзіцяці не толькі бліжэй пазнаёміцца з беларускай культурай, мовай і гісторыяй, але і таксама набыць дадатковыя веды па матэматыцы. Заняткі па суботах у школе Dr.Roy Kennedy з 9.00 да 11.00 гадзін. Адрас школы: 919 Woodroffe Ave (between the Queen�s Way and Carling Ave). Тэлефон для даведак: (613) 733-5775. |